Х’юга (прэмія)

літаратурная прэмія ў галіне навуковай фантастыкі


Прэмія «Х’юга» (англ.: Hugo Award) — прэмія ў галіне навуковай фантастыкі, заснаваная ў 1953 годзе. Названа ў гонар Х'юга Гернсбека, заснавальніка першага навукова-фантастычнага часопіса «Amazing Stories». Прэмія арганізавана Сусветным таварыствам навуковай фантастыкі (англ.: World Science Fiction Society (WSFS)). Прэмія прысуджаецца за найлепшыя творы навуковай фантастыкі і фэнтэзі, апублікаваныя на англійскай мове ў папярэднім годзе. Намінанты і пераможцы выбіраюцца па выніках галасавання зарэгістраваных удзельнікаў Сусветнай канвенцыі аматараў навуковай фантастыкі WorldCon (таму ўзнагарода лічыцца «чытацкай»). Упершыню прэмія была ўручана ў 1953 годзе на 11-й выставе WorldCon у Філадэльфіі, а з 1955 года яна ўручаецца штогод.

Прэмія «Х’юга»
англ.: «Hugo Award»
Тыпгрупа ўзнагарод[d], літаратурная прэмія[d] і science fiction award[d]
ЗаснавальнікWorld Science Fiction Society[d]
Заснаванне1953
Узнагарода запрэмія ў галіне навуковай фантастыкі і фэнтэзі
Краіна ЗША
СайтАфіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўрэаты ўзнагароджваюцца статуэткай з выявай ўзлятаючай ракеты.

Спасылкі

правіць

Зноскі