Хакайда (прэфектура)

прэфектура Японіі

Хакайда[1] (яп.: 北海道 Хокайдо, «губернатарства паўночнага мора») — прэфектура Японіі, размешчаная на аднайменным востраве Хакайда, другім па велічыні востраве Японіі, і бліжэйшых малых астравах. Самая паўночная з 47 прэфектур. Праліў Цугару аддзяляе Хакайда ад Хонсю, хоць гэтыя два вострава звязаны чыгуначным тунэлем Сэйкан. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Сапара.

Размяшчэнне прэфектуры Хакайда
Прэфектура Хакайда на карце ЯпонііКарта прэфектуры Хакайда
Карта прэфектуры Хакайда
Размяшчэнне
КраінаЯпонія
ВостраўХакайда
Каардынаты43°04′ пн. ш. 141°54′ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтрСапара
ISO 3166-2:JPJP-01
Статыстыка
Плошча83 456,64 км² (1-я)
     % вады6,4 %
Насельніцтва(на 31 сакавіка 2010)
     Усяго5 520 883 чал. (7-я)
     Шчыльнасць66,2 чал./км²
Паветаў68
Муніцыпалітэтаў180
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
ДрэваАянская елка
КветкаРужа маршчыністая (Rosa rugosa)
ПтушкаЯпонскі журавель
Адміністрацыя
ГубернатарХарумі Такахасі
Афіцыйны сайт (яп.)

Кароткія звесткі

правіць

Хакайда — найбуйнейшая і самая паўночная прэфектура Японіі. Плошча гэтай адміністрацыйнай адзінкі займае 22 % ад плошчы краіны. Гэта адзіная адміністрацыйная адзінка Японіі найвышэйшага ўзроўню, якая мае выхад да Ахоцкага мора. Яна размешчана ў стратэгічна важным рэгіёне. Праз Хакайда пралягае карацейшы шлях з Японіі ў Расію і ЗША. У адрозненне ад астатняй часткі Японскага архіпелага, клімат прэфектуры ўмерана халодны, падобны на клімат Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кліматычныя асаблівасці Хакайда абумовілі адрозненні яе фаўны і флоры ад астатняй краіны. Дзякуючы таму, што працэс асваення тэрыторыі прэфектуры пачаўся адносна позна, яна захавала першародныя ландшафты. Некаторыя з іх, такія як Сірэтока, адносяцца да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Японіі Хакайда слаба заселены. Каля 33 % усяго насельніцтва прэфектуры прыпадае на прэфектурны цэнтр Сапара.

Хакайда — радзіма народа айнаў. З часоў палеаліту яны вялі традыцыйны паляўніча-збіральніцкі лад жыцця. Японцы з’явіліся на востраве ў Сярэднявеччы. Яны звалі гэты туземны народ «эдзо», а іх краіну — «Зямлёй эдзо» (яп.: 蝦夷地, えぞち). На працягу перыяду Эда (16031868) японскія перасяленцы пражывалі толькі на поўдні Хакайда і наведвалі паўночныя раёны пераважна для гандлю з айнамі. Паселішча каланістаў кантралявала аўтаномнае княства Мацумаэ. З пачатку 19 стагоддзя востраў перайшоў пад прамую ўладу цэнтральнага японскага ўрада з-за небяспекі каланізацыі рэгіёна рускімі. Урад арганізаваў мноства экспедыцый для вывучэння Хакайда і прылеглых тэрыторый. У 1869 годзе, па прапанове Мацууры Такэсіра, востраў Мацумаэ пераназвалі ў «Шлях у паўночныя моры» — Хакайда[2]. З другой паловы 19 стагоддзя пачалося актыўнае асваенне поўначы, і японскае насельніцтва перавысіла туземнае айнскае. На востраве было створана Ведамства асваення, якое пасля пераназвалі ў губернатарства.

Гісторыя

правіць

Гісторыя прэфектуры Хакайда адрозніваецца ад гісторыі астатняй Японіі, гэтак жа як гісторыя прэфектуры Акінавы. У адрозненне ад Хонсю, Сікоку і Кюсю, на Хакайда і прылеглых астравах на працягу 6 тысячагоддзя да н.э. — 13 стагоддзя існавала пераемнасць культур. Аўтахтонная культура дзёмон знайшла сваё развіццё ў пост-дзёмонскай культуры. Напачатку нашай эры яна трансфармавалася ў культуру Сацумон, носьбітамі якой былі прота-айны. У 13 стагоддзі на аснове гэтай культуры ўзнікла культура айнаў.

Першыя японцы з’явіліся на Хакайда ў 12 стагоддзі. Яны прыбылі з паўднёвага вострава Хонсю. Падчас канфрантацыі з айнамі японцы ўсталявалі ўладу на поўдні вострава. У 17 стагоддзі яны аформілі свае ўладанні ў аўтаномнае княства Мацумаэ, якое залежала ад цэнтральнага японскага ўрада — сёгуната Такугава. Гэты хан вёў гандаль з айнамі.

Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі 1869 года ўся тэрыторыя Хакайда і прылеглыя астравы сталі аб’ектамі каланізацыі японцаў. Раёны, размешчаныя бліжэй да асноўных японскіх астравоў, асвойваліся сялянамі, рамеснікамі і збяднелымі самураямі. Аддаленыя землі служылі месцам ссылкі на ўзор расійскай Сібіры ці брытанскай Аўстраліі. Япанізацыя Хакайда была завершана ў сярэдзіне 20 стагоддзя.

Геаграфія

правіць

Востраў Хакайда размешчаны ў паўночнай частцы Японіі, побач з Расіяй, абмываецца водамі Японскага мора, Ахоцкага мора і Ціхім акіянам. У цэнтры вострава шмат гор і вулканічных плато, з усіх бакоў вострава маюцца прыбярэжныя раўніны.

Урадавая юрысдыкцыя Хакайда складаецца з некалькі меншых астравоў, у тым ліку Рысіры, Акусіры і Рэбун.

Сейсмічная актыўнасць

правіць

Як і астатняя частка Японіі, Хакайда з’яўляецца сейсмічна актыўным. Акрамя шматлікіх землетрасенняў, наступныя вулканы ўсё яшчэ лічаць актыўнымі (прынамсі адно вывяржэнне з 1850 года):

Нацыянальныя паркі

правіць

На востраве Хакайда захавалася яшчэ шмат некранутых лясоў, у тым ліку:

Нацыянальныя паркі
Нацыянальны парк Сірэтока知床
Нацыянальны парк Акан阿寒
Нацыянальны парк Кусіра Сіцугэн釧路湿原
Нацыянальны парк Дайсэцузан大雪山
Нацыянальны парк Сікоцу-Тоя支笏洞爺
Нацыянальны парк Рысіры-Рэбун-Сарабэцу利尻礼文サロベツ

Акруга

правіць

Прэфектура Хакайда падзелена на 14 акруг:

Буйныя гарады

правіць

Самы вялікі горад Хакайда — сталіца, Сапара. Буйныя гарады Хакадатэ на поўдні і Асахікава ў цэнтральным рэгіёне. Іншыя буйныя населеныя пункты ўключаюць Кусіра, Абіхіра, Івамідзава, Кітамі, Абасіры і Немура.

Насельніцтва

правіць

Даныя перапісаў насельніцтва Японіі на працягу 1920—2005 гг[3].

19202359183
19252498679
19302812335
19353068282
19403272718
19453518389
19473852821
19504295567
19554773087
19605039206
19655171800
19705184287
19755338206
19805575989
19855679439
19905643647
19955692321
20005683062
20055627737

Транспарт

правіць

Адзіная сувязь Хакайда з астатняй часткай Японіі — тунэль Сэйкан. Большасць падарожнікаў на востраў прыбывае паветраным транспартам: галоўны аэрапорт — Новы Тытасэ ў Тытасэ, на поўдні ад Сапара. Да Хакайда можна дабрацца таксама і на пароме з Сэндая, Ніігаты і некаторых іншых гарадоў, паромы з Токіа перавозяць толькі грузы.

У Хакайда даволі развітая чыгуначная сетка (гл. Hokkaido Railway Company), але да шматлікіх гарадоў можна дабрацца толькі па аўтадарозе.

Адукацыя

правіць

У Хакайда маецца 37 універсітэтаў (7 нацыянальных, 5 мясцовых і 25 прыватных), 34 каледжа і 5 тэхналагічных каледжаў (4 нацыянальных і 1 мясцовы).

Гл. таксама

правіць
  • Сірэтока — адзіны помнік Сусветнай спадчыны на Хакайда

Зноскі

  1. Напісанне Хакайда паводле БЭ у 18 т. Т.18, кн.1. — С. 282.
  2. Гісторыя народа айну і іх сучаснае становішча Архівавана 4 сакавіка 2016. — Сахалінская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка
  3. Даныя Службы статыстыкі Японіі

Спасылкі

правіць