Усходняя канферэнцыя (НХЛ)

Усходняя канферэнцыя — адна з дзвюх канферэнцый, якія выкарыстоўваюцца для падзелу каманд у Нацыянальнай хакейнай лізе.Другой канферэнцыяй з’яўляецца Заходняя канферэнцыя.

NHL Eastern Conference
Conférence de l'Est LNH
Заснаваны:1974
Краіна:Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Канады Канада
Колькасць каманд:16
Дзеючы пераможца:Тампа-Бэй Лайтнінг
Найбольшая колькасць тытулаў:Манрэаль Канадыенс (7)

Усходняя канферэнцыя была створана ў 1974 годзе, калі НХЛ была падзелена на 2 канферэнцыі і 4 дывізіёны, і першапачаткова насіла назву «Канферэнцыя Прынца Уэльскага».Паколькі новыя канферэнцыі і дывізіёны не адлюстроўвалі паўночнаамерыканскую геаграфію, геаграфічныя назвы былі адменены.Усходняя канферэнцыя складалася з двух дывізіёнаў:«Дывізіён Адамса» і «Дывізіён Норыса»1981 годзе склады дывізіёнаў былі зменены для большай геаграфічнай адпаведнасці, аднак, назвы засталіся ранейшымі.Дывізіён Норыса «пераехаў» на захад, а Дывізіён Патрыка — на ўсход.Змена назваў адбылася ў 1993 годзе.Дывізіён Адамса змяніў назву на «Паўночна-ўсходні», а Дывізіён Патрыка быў пераназваны ў «Атлантычны дывізіён».Нягледзячы на ўсе гэтыя змены, трафей чэмпіёна канферэнцыі Прыз прынца Уэльскага захаваў сваю назву.

Дывізіёны правіць

Да пераўтварэнняў 1993 года, Канферэнцыя Прынца Уэльскага складалася з Дывізіёна Адамса і Дывізіёна Патрыка1998 быў сфарміраваны Паўднёва-ўсходні дывізіён. Перад сезонам 2013/2014 былі скасаваны Паўночна-ўсходні і Паўднёва-ўсходні дывізіёны, а іх месца заняў Сталічны дывізіён.У наш час Усходняя канферэнцыя прадстаўлена 16 камандамі, падзеленымі на 2 дывізіёны: Атлантычны і Сталічны.

Атлантычны дывізіёнСталічны дывізіён
Бостан БруінзКараліна Харыкейнз
Бафала СейбрзКаламбус Блю Джэкетс
Дэтройт Рэд УінгзНью-Джэрсі Дэвілз
Фларыда ПантэрзНью-Ёрк Айлендэрс
Манрэаль КанадыенсНью-Ёрк Рэйнджэрс
Атава СенатарзФіладэльфія Флаерз
Тампа-Бэй ЛайтнінгПітсбург Пінгвінз
Таронта Мейпл ЛіфсВашынгтон Кэпіталз

Чэмпіёны правіць

Да 1982 года ў НХЛ была ўнікальная сістэма плэй-оф у параўнанні з НФЛ, НБА і МЛБ. У плэй-оф каманды былі пасеяныя ў незалежнасці ад прыналежнасці да канферэнцыі. У выніку, дзве каманды з адной канферэнцыі маглі сустрэцца ў фінале Кубка Стэнлі, як гэта і было ў 1977, 1978 і 1980 гадах. У рамках гэтай сістэмы, чэмпіёнам Уэльскай канферэнцыі, і, такім чынам, пераможцам прыза прынца Уэльскага, станавілася каманда, якая фінішавала на 1 месцы ў канферэнцыі па выніках рэгулярнага сезона.

Пачынаючы з 1982 годзе, пераможцам прыза прынц Уэльскага, станавіцца каманда, якая выйграла ў фінале плэй-оф Уэльскай/Усходняй канферэнцыі.

Уладальнікі Кубка Стэнлі правіць