Тэрцэт
Тэрцэ́т (італ.: terzetto) — страфа, якая складаецца з трох радкоў. Існуе некалькі яе разнавіднасцей: рыфмуюцца ўсе радкі (ааа), два радкі рыфмуюцца, адзін застаецца халастым (ааб, абб ці, як у рытурнелі, аба), радкі зусім не рыфмуюцца (абв). Часам у вершы, напісаным тэрцэтам, ужываюцца адначасова розныя яго віды. Часцей тэрцэты ўваходзяць у склад больш буйной вершаванай формы (напрыклад, санета) або звязваюцца ў адно з другім ланцужковымі рыфмамі. Арыгінальныміверлібравымі тэрцэтамі напісаная паэма Я. Гучка «Галіна з дрэва Кастуся». У беларускай паэзіі нярэдкія творы, у якіх два тэрцэты, графічна аддзеленыя, аб'ядноўваюцца рыфмай у своеасаблівыя пары.
Літаратура правіць
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаПаўночны полюсАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонАдмысловае:Search20 красавіка1 верасня19771912Кальвін Кулідж1928Закон сусветнага прыцягнення4 верасняПаўднёвы полюс2 верасня20 лістапада20 мая1924Нафта1923Нябесны экватарКалімантанФранклін РузвельтВасіль БыкаўІрына Барысаўна АкуловічНябесная механікаАстранамічны аб’ектНаркаманіяКапенгагенскі ўніверсітэтПункты ЛагранжаФрамМіхась БашлакоўБеларусьj0ru5Якуб КоласВікіпедыя:ФорумФрэдэрык VIII (кароль Даніі)СонцастаяннеДругая сусветная вайна