Тэракт у Пешавары (2023)

Тэрарыстычны акт у Пешавары — тэрарыстычны акт, здзейснены смяротнікам у шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан) 30 студзеня 2023 года[1] падчас паўдзённай малітвы Зухр  (ар.).

Тэракт у Пешавары
Месца нападуПакістан шыіцкая мячэць у Пешавары
Мэта нападушыіты
Дата30 студзеня 2023
Спосаб нападусамападрыў смяротніка
Зброявыбухоўка
Загінулыя92
Параненыя170
Колькасць тэрарыстаў1

Тэрарыст, які самападарваўся, сядзеў у першым шэрагу. Пры выбуху частка сцяны мячэці была разбурана, заваліўшы людзей, якія маліліся. Загінулі па меншай меры 92 асобы, больш за 170 атрымалі раненні[2]. Па стане на дзень выбуху ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, але меркавалася, што гэта магло быць здзейснена пакістанскімі талібамі[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі