Томаш Сікора

Томаш Сікора (польск.: Tomasz Sikora; 21 снежня 1973, Вадзіслаў Слёнскі, Сілезскае ваяводства) — польскі біятланіст, срэбны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне, чэмпіён свету па біятлоне 1995.

Біятлон
Томаш Сікора
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імяпольск.: Tomasz Sykora
Нарадзіўся21 снежня 1973(1973-12-21) (50 гадоў)
Вадзіслаў Слёнскі, Сілезскае ваяводства, Польшча
ГрамадзянстваСцяг Польшчы Польшча
ПражываннеВадзіслаў Слёнскі, Польшча
Рост/Вага182 см/76 кг
Захапленнімузыка, тэніс
Адукацыястудэнт акадэміі фізічнай культуры
Тытулы
Чэмпіён свету1 (1995)
Кубак свету, спрынтарскія гонкі1
Трапнасць стральбы
Паводле даных за2007—2008
Агульная трапнасць84%
Лежачы90%
Стоячы79%
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог5
Асабістых подыумаў20
Біятлон
Алімпійскія гульні
СрэбраТурын 2006мас-старт 15 км
Чэмпіянаты свету
ЗолатаАнтольц 1995індывідуальная гонка 20 км
БронзаОсрблье 1997камандная гонка 10 км
СрэбраОберхоф 2004індывідуальная гонка 20 км
Чэмпіянаты Еўропы
СрэбраКонтыялахці 1994эстафета 4x7,5 км
СрэбраВіндышгарстэн 1997індывідуальная гонка 20 км
ЗолатаЗакапанэ 2000пераслед 12,5 км
СрэбраЗакапанэ 2000эстафета 4x7,5 км
СрэбраОтэ-Мар'ен 2001эстафета 4x7,5 км
БронзаКонтыялахці 2002спрынт 10 км
СрэбраКонтыялахці 2002індывідуальная гонка 20 км
ЗолатаМінск 2004пераслед 12,5 км
ЗолатаМінск 2004індывідуальная гонка 20 км
СрэбраМінск 2004спрынт 10 км
БронзаМінск 2004эстафета 4x7,5 км
ЗолатаБанска 2007спрынт 10 км
ЗолатаБанска 2007пераслед 12,5 км
ЗолатаНавіна Месца 2008індывідуальная гонка 20 км
Універсіяды
ЗолатаПопрад-Татры 1999спрынт 10 км
ЗолатаПопрад-Татры 1999пераслед 12,5 км
СрэбраПопрад-Татры 1999індывідуальная гонка 20 км
ЗолатаЗакапанэ 2001спрынт 10 км
ЗолатаЗакапанэ 2001пераслед 12,5 км
ЗолатаЗакапанэ 2001індывідуальная гонка 20 км
БронзаЗакапанэ 2001эстафета 4x7,5 км
Летні біятлон (крос)
Чэмпіянаты свету
БронзаОсрблье 1998эстафета 4x6 км
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
ЗолатаДушнікі-Здруй 2010змяшаная эстафета
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біятлон

правіць

Томаш Сікора пачаў займацца біятлонам у 1989 годзе, а ўжо ў сезоне 1993—1994 выйшаў на ўзровень Кубка свету. У наступным сезоне ён сенсацыйна выйграе індывідуальную гонку Чэмпіянату свету ў Антольц-Антэрсельве. Аднак у далейшым назіраецца спад у выступах Сікоры. На Алімпіядах 1998 і 2002 гадоў Томаш Сікора не змог апраўдаць тых чаканняў, якія ўскладалі на яго польскія трэнеры па біятлоне. Аднак пасля 2003 года ён пачынае ўсё больш і больш паляпшаць свае паказчыкі. У 2004 годзе выйграе сярэбраны медаль чэмпіянату свету ў Оберхофе, а на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года становіцца віцэ-чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у мас-старце, саступіўшы толькі трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну Міхаэлю Грайсу і пакінуўшы за сабой пяціразовага алімпійскага чэмпіёна Уле-Эйнара Б'ёрндалена. На дадзены момант Томаш Сікора па праву лічыцца лідарам польскай зборнай па біятлоне.

У сезоне 2008/09 стаў другім у агульным заліку, саступіўшы Уле-Эйнару Б'ёрндалену, які заваяваў свой шосты вялікі крыштальны глобус.

Удзельнічаў у Алімпіядзе-2010, але не заняў прызавых месцаў.

Зноскі

Спасылкі

правіць