Сет (Сетх, Сутэх, Сута, Сеці; егіп. Stẖ) — у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі бог лютасці, пясчаных бур, разбурэнняў, хаосу, вайны і смерці. Першапачаткова шанаваўся як «абаронца сонца-Ра». У перыяд Старога царства (XXVIII—XXIII ст. да н.э.) лічыўся таксама апекуном царскай улады. Яго імя ўваходзіла ў тытулы і імёны шэрага фараонаў. Пазней быў дэманізаваны, стаў антаганістам ў дуалістычнай барацьбе Хора і Сета, персаніфікацыяй сусветнага зла, сатаной. Таксама Хор і Сет могуць злівацца ў адзінае двухгаловае бажаство Херуіфі.
Сэт, Сутэх |
---|
егіп. Stẖ |
|
Першапачаткова: абаронца сонца-Ра ад Апопа, уладар вайсковай доблесці і адвагі. Пасля эпохі Нармера і асабліва Пталамеяў дэманізавыны: заступнік далёкіх ад Ніла краін і чужакоў, сусветнага зла, пустыні, збліжаны з Апопам, антаганіст у дуалізме Сета і Асірыса-Хора. |
Міфалогія | егіпецкая |
---|
Мясцовасць | заступнік Верхняга Егіпта, паўночна-усходняя Дэльта Ніла |
---|
Сфера ўплыву | хаос[d] |
---|
Тлумачэнне імя | Заступнік царскай улады, яго імя ў тытулах фараонаў II дынастыі (спалучэнне імёнаў Сета і Гара азначае «цар») і ў імёнах фараонаў XIX дынастыі. Пазней іерогліф «звер Сета» быў дэтэрмінатывам да слоў «дзікі, злы, люты»[1] |
---|
Грэчаскае напісанне | Σηθ |
---|
Лацінскае напісанне | Seth |
---|
Пол | мужчынскі пол |
---|
Бацька | Геб |
---|
Маці | Нут |
---|
Брат | Асірыс |
---|
Сястра | Ісіда, Нефтыда |
---|
Жонка | некалькі ўключаючы: Нефтыда, Таўрт, угарыта-фінікійскія Анат і Аштарэт |
---|
Дзеці | Анубіс |
---|
Звязаныя персанажы | Немці, Аш, Тэшуб, Апоп, Тыфон, Сатана, Сатурн, Баал, Яхве, Калі і Шыва |
---|
Перыяд жыцця | шанаваўся з Дадынастычнага перыяду |
---|
Характэрныя рысы | з галавой падобнай на асла або шакала («звер Сета»); кракадзіл[2], гіпапатам[3], змяя[4], гіпапатам у шкуры кракадзіла[5], чорная свіння[6] |
---|
Звязаныя падзеі | Дзень яго нараджэння — трэці пераднавагодні — лічыўся ў Егіпце нешчаслівым |
---|
Атрыбуты | скіпетр Уас і анх; стыхія — пустыня, пясчаныя буры |
---|
У іншых культурах | атаясамляўся з фінікійскім Баалам |
---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў заступнікам далёкіх краін і чужакоў. Бог «чужых краін» (пустынь), цемры і зла, брат і забойца «добрага бога» Асірыса. Паводле міфаў, Сет быў пераможаны сынам Асірыса богам Горам, які адпомсціў за бацьку і сам стаў уладаром Сусвету.
Зноскі
- ↑ Гардынер А. Х. Егіпецкая Граматыка.
- ↑ рэльеф паўднёва-заходняй залы храма Хатхор у Дэндэры
- ↑ папірус Жуміляк
- ↑ рэльеф у храме Рамсеса II у Асуане
- ↑ фрэска на сцяне грабніцы Ментухатэпа
- ↑ міф пра Сет, які плюнуў у вочы Хору, прыняўшы аблічча чорнай свінні