Рэгіянальная газета

(Пасля перасылкі з Рэгіянальная газета (1995))

«Рэгіянальная газета» — беларуская газета, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 года[1]. Рэгіён распаўсюджвання — былы цэнтр Вілейскай, а пасля Маладзечанскай вобласці — часткі колішняй Віленшчыны. Выданне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Мінскай вобласці (Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі).

«Тыднёвік "Рэгіянальная газета"»
Маладзечна, Вілейка, Смаргонь, Ашмяны, Валожын, Мядзел, Астравец
Арыгінальная
назва
Рэгіянальная газета
Тыпперыядычнае выданне[d]
Фармат24 старонкі, фармат А3
УладальнікАляксандр Манцэвіч,
Ніна Манцэвіч
ВыдавецТаварыства з абмежаванай адказнасцю "Рэдакцыя газеты "Рэгіянальная газета""
Галоўны рэдактарАляксандр Манцэвіч
Заснавана28 красавіка 1995
Палітычная прыналежнасцьНезалежная
Мовабеларуская
Галоўны офісМаладзечна, Вялікі Гасцінец, 68 а, 222310
Тыраж6500
ISSN1992-7155
Вэб-сайтhttp://rh.by

У рамках пагрому незалежных беларускіх медыя 19 ліпеня 2021 года адбыліся ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў, галоўнага рэдактара дапыталі[2]. Падставы былі невядомыя, у журналістаў забралі тэхніку[3]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы[4].

20 студзеня 2022: iнфармацыйную прадукцыю сайта і тэлеграм-канала маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адапаведнае рашэнне прыняў суд Маладзечанскага раёна.

Выходныя звесткі

правіць

24-х палосны тыднёвік фармату А3, тыраж (май 2018) 5000 экзэмпляраў.

Гісторыя

правіць

«Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданнем у рэгіёне[5]. Спачатку газета выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасць інфармацыі і сваё афармленне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданнем[6]. Адзін з нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі[7].

Лагатып газеты да 2014 года:

На старонках газеты і на сайце выдання[8] публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы:

Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцый. Адна самая істотная з іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.

Некалькі разоў газета падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыняць свой выхад пасля адпаведнага загаду міністра інфармацыі[12].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

правіць

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных масавых пратэстаў пераслед рэжымам Лукашэнкі незалежных медыя і грамадскіх арганізацый Беларусі дасягнуў апагею ў ліпені 2021 года. У многіх выданнях прайшлі ператрусы і затрыманні журналістаў. 19 ліпеня 2021 года ператрусы прайшлі ў рэдакцыі і журналістаў газеты, галоўнага рэдактара дапыталі[2]. У журналістаў забралі тэхніку[3]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы[4][13][14][15][16][17].

15 сакавіка 2023 года затрымалі 64-гадовага заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, завялі крымінальную справу, пасля перавялі ў следчы ізалятар, відавочна ў межах палітычных рэпрэсій супраць незалежных СМІ ў Беларусі. Праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязнем[18][19][20][21][22][23][24][25].

3 лістапада 2023 года Аляксандру Манцэвічу па абвінавачванню ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прысудзілі 4 гады калоніі і штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў (~4500$)[26][27][28].

Сённяшні дзень

правіць

«РГ» выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках, мае абноўленую інтэрнэт-версію, дзе публікуецца інфармацыя, а таксама рэклама і аб’явы з усяго рэгіёну.

«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне, якое не з’яўляецца выразнікам інтарэсаў і пазіцый якой-небудзь палітычнай партыі, рэлігійнай канфесіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвае супрацьлеглыя пункты гледжання, пазбягаючы тэндэнцыйнасці.

Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».

Грамадскія ініцыятывы

правіць

«Рэгіянальная газета» падтрымлівае грамадскія ініцыятывы, выступаючы інфармацыйным спонсарам некаторых з іх. У 2013 годзе з’яўлялася інфармацыйным спонсарам трохдзённага фестывалю-конкурсу «Час жыць», накіраванага на папярэджанне суіцыдаў у асяродку моладзі, які праходзіў у Маладзечне.[29][30][31][32][33]

Акцыі газеты

правіць

2013 год. 12 ліпеня 2013 года «Рэгіянальная газета» правяла акцыю «Зрабіце нам дарогу».[34] Людзі фатаграфаваліся з плакатамі, на якіх па-рознаму абыгрывалі просьбу адрамантаваць унутрыдваровую дарогу ў Маладзечне: «Хто дасць грошы на падвеску?», «Няма дарог — давай метро», «За што плачу падаткі?», «Баюся зламаць ногі», «Нязручна хадзіць на абцасах» і іншыя.Перад акцыяй карэспандэнты падлічылі колькасць ямінаў на невялікім адрэзку дарогі, памералі іх глыбіню [35]. Пасля акцыі зладзілі інтэрв’ю з дырэктарам раённым прадпрыемствам «Камунальнік».[36]Восенню «Камунальнік» адрамантаваў першую частку дарогі [37]. Налета дарожнікі закончылі працу.

2014 год. Дзеці са школы-інтэрната для слабавідушчых. Цягам некалькіх месяцаў карэспандэнтка «Рэгіянальнай газеты» Настасся Роўда наведвалася ў маладзечанскую школу-інтэрнат № 2 для дзяцей са слабым зрокам. Журналістка спрабавала адчуць, чым жыве школа, чым жывуць дзеці, якія туды трапляюць. Сярод 107 дзяцей, якія вучыліся ў школе на той момант, — 72 інваліды па зроку і 30 сірот.У гутарках сацыяльныя педагогі установы расказалі, з якімі праблемамі звяртаюцца дзеці, і складанасці, да якіх мусіць быць гатовы той, хто прыходзіць сюды працаваць. Журналістка дазналася пра жыццёвыя лёсы некаторых дзяцей.Вынікам праекта стала відэа, якое паказвае жыццё дзяцей у школе-інтэрнаце. У газеце апублікавалі артыкул.

Не — будоўлі на месцы жалобы. Краязнаўца з Валожына Георгі Каржанеўскі звярнуўся ў рэдакцыю, каб зрабіць здабыткам грамадскасці планы будаўніцтва жылых дамоў на гарадскім стадыёне, дзе ў часы Другой сусветнай вайны расстралялі фашысты расстралялі 200 яўрэяў. Газета пісала аб пікеце[38], які зладзіў грамадскі актывіст, знайшла і апублікавала архіўныя дакументы, якія сведчылі аб масавых расстрэлах у гэтым месцы.Журналісты знайшлі і сустрэліся з яшчэ жывымі сведкамі тых падзей. Інтэрв’ю з імі былі апублікаваныя[39].Георгі Каржанеўскі памер незадоўга да ініцыяваных з дапамогай газеты раскопак на стадыёне ў Валожыне. Вынікі раскопак пацвердзілі дадзеныя, сабраныя Каржанеўскім і журналістамі «Рэгіянальнай газеты». Парэшткі эксгумаваных ахвяр перапахавалі. Дамы на стадыёне не сталі будаваць. На месцы трагедыі гараджане заклалі мемарыяльную алею.[40]

Пратэсты супраць будоўлі буйных свінакомплексаў на Маладзечаншчыне. Адзін планавалася пабудаваць каля вёскі Соўлава, другі — каля вёскі Мойсічы, у трох кіламетрах ад Маладзечна.«Рэгіянальная газета» асвятляла збор подпісаў грамадзян пад пратэстам супраць будаўніцтва гэтых аб’ектаў. У газеце цягам некалькіх месяцаў выходзілі артыкулы, рэпартажы і аналітычныя матэрыялы, прысвечаныя гэтай праблеме. Карэспандэнты былі на грамадскім абмеркаванні будаўніцтва ў Маладзечне[41], куды прыйшло сто чалавек. Журналісты сустракаліся з жыхарамі Валожыншчыны, якія жывуць побач з такім самым, ужо пабудаваным, свінакомплексам. Гутарылі з эколагам і інжынерам-геолагам пра небяспеку будаўніцтва комплексу[42].

«Рэгіянальная газета» ў сеціве

правіць

Упершыню «Рэгіянальная газета» стварыла свой сайт у сакавіку 2000 года[43]. Стваральнік — маладзечанец Дзмітрый Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выдання была адным з першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 года інтэрнэт-версія газеты неістотна адрознівалася па змесце ад папяровай версіі выдання. У асноўным публікацыі, змешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Змест сайта абнаўляўся 1 раз на тыдзень.

Пасля запуску абноўленай версіі сайта 15 мая 2009 года на новым адрасе палітыка выдання адносна зместу і рэгулярнасці падачы інфармацыі змянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым размяшчэнне многіх з іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасці.

25 лістапада 2009 года тыднёвік быў адзначаны дыпломам інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.[44]

Адной з прыкмет сайта «Рэгіянальнай газеты» стала яго мультымедыйнасць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа.

1 мая 2013 года рэдакцыя правяла сваю першую анлайн-трансляцыю[45] з вуліц Маладзечна. 13 мая 2013 года ў прамым інтэрнэт-эфіры прайшоў круглы стол[46], прысвечаны праблемам мясцовага футбола.

Асноўныя рубрыкі і раздзелы газеты

правіць
  • Адна зямля (культура)
  • Базарны дзень (эканоміка)
  • Куфэрак (гісторыя)
  • Вакол здарэння
  • Грамадства
  • Сектар спорту
  • Рэклама і аб’явы
  • Тэлетыдзень (праграма тэлебачання)

Творчыя праекты

правіць
  • Госць нумара (працягваецца)
  • Школка дзядзькі Капцюга (працягваецца, аўтар Анатоль Капцюг)
  • Дзікая прырода (2011 год — першы этап, аўтар Віктар Казлоўскі)
  • Думкі ўслых (да 2011 года, аўтар Марына Сліж)
  • Цыкл публікацый краязнаўца Анатоля Рогача
  • Разам з «Вілейскім краязнаўчым музеем» рэалізуе праект пад назвай «Найцікавейшыя экспанаты», паводле якога журналіст Алесь Высоцкі расказвае аб экспанатах, якія могуць выклікаць найбольшую цікавасць наведнікаў музея.[47][48]

Журналісты і аўтары ў штаце

правіць
  • Зоя Хруцкая, загадчык аддзела інфармацыі
  • Настасся Роўда, карэспандэнт
  • Наталля Тур, карэспандэнт
  • Алесь Высоцкі, карэспандэнт па Вілейскім і Мядзельскім раёнах
  • Галіна Сініца, карэспандэнт
  • Марыя Бераснева, стыльрэдактар

Аўтары

правіць
  • Сяргей Гайковіч, спартыўны аглядальнік
  • Аляксандра Парахня
  • Вольга Юркевіч

Узнагароды, адзнакі

правіць
  • Лепшая рэгіянальная газета 2015 года. Конкурс «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».[49][50]
  • Трэцяе месца ў намінацыі «Дэбют» ў намінацыі конкурса «Вольнае слова» (2015) у журналісткі Настассі Роўды.[51]
  • Другое месца ў намінацыі «Дэбют» конкурса «Вольнае слова» (2013) у журналісткі Зоі Хруцкай.[52]
  • Дыплом за перамогу ў намінацыі «Лепшы тлумачальны артыкул» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-медыі»[53]
  • Другое месца ў намінацыі «Лепшая рэгіянальная газета года» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-медыі».[53]
  • Дыплом інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.[44]
  • Спецыяльны прыз газеце па выніках конкурсу пасольства Польшчы у Беларусі «Польшча — прыязная суседка Беларусі» (2006)[54] «Рэгіянальная газэта» была адзначаная як самая актыўная па колькасці ўдзельнікаў і дасланых матэрыялаў.[55]

Зноскі

  1. Аб «Рэгіянальнай газеце» Архівавана 1 сакавіка 2013.
  2. а б "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  3. а б Молодеченская «Региональная газета» прекращает выпуск печатной версии издания (руск.). Медиазона (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  4. а б АА. «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  5. "Рэгіянальная перыёдыка Беларусі на шляху станаўлення. Уладзімір Касько, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2016. Праверана 9 студзеня 2013.
  6. «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2013. Праверана 14 студзеня 2013.
  7. «Куды ні плюнь — „акупацыйная“ прэса!». Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыяэксперт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 5 лістапада 2013.
  8. Онлайн-версія «Рэгіянальнай газеты» Архівавана 18 мая 2013.
  9. Генадзь Каханоўскі. «Мемуарная літаратура і краязнаўства» //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
  10. Мікола Капыловіч. «Спадчына Уладзіміра Зянько» //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
  11. а б Зніклыя скарбы Напалеона. Таямніца возера Вула (1812—2012) ля Вілейкі Архівавана 5 сакавіка 2016.
  12. Праваабаронцы аб прыпыненні выхаду газеты
  13. https://euroradio.fm/peratrus-u-regiyanalnay-gazece-u-maladzechne
  14. https://officelife.media/news/26778-novyy-obysk-v-redaktsii-molodechnenskoy-regionalnoy-gazety/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  15. https://www.currenttime.tv/a/belarus-smi/31366760.html
  16. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  17. https://www.instagram.com/p/CRo0Rp7ITMY/
  18. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
  19. https://nashaniva.com/312744
  20. https://www.svaboda.org/a/32330967.html
  21. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
  22. https://belsat.eu/in-focus/23-03-2023-masavyya-represii-pratsyagvayutstsa
  23. https://euroradio.fm/na-galounaga-redaktara-regiyanalnay-gazety-raspachali-kryminalnuyu-spravu
  24. Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» прызналі палітвязнем . Наша Ніва. Праверана 7 лістапада 2023.
  25. Заява аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным . spring96.org (6 красавіка 2023). Праверана 7 лістапада 2023.
  26. «Ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне». Рэдактару «Рэгіянальнай газеты» прысудзілі 4 гады калоніі. Наша Ніва (3 лістапада 2023).
  27. “Сваёй віны не прызнаю”: вынесены прысуд рэдактару “Рэгіянальнай газеты” Аляксандру Манцэвічу . spring96.org (3 лістапада 2023). Праверана 7 лістапада 2023.
  28. Рэдактар "Рэгіянальнай газеты" Аляксандр Манцэвіч асуджаны на 4 гады калоніі | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 7 лістапада 2023.
  29. Сёння ў Маладзечне пачаўся трохдзённы конкурс-фестываль «Час жыць» Архівавана 24 верасня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  30. Узнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў фестываля «Час жыць» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  31. «Час жыць» — погляд на фестываль яго ўдзельніцы Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  32. Інтэрактыўны тэатр дапамагаў вырашаць складаныя пытанні на фестывалі «Час жыць» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  33. Канцэрт-конкурс фестываля «Час жыць»: Таццяна Беланогая, тэатр ценяў і аўтарская песня Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  34. На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  35. На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Праезд у дварах, уздоўж гімназіі № 6 да «Космаса», цалкам разбіты Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  36. Кіраўнік «Камунальніка»: «Газета з акцыяй паспяшалася» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  37. Рамонт праезду ў дварах уздоўж гімназіі № 6 да «Космасу», пра неабходнасць якога пісала «РГ», ідзе Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  38. Пікет у Валожыне: «Нельга аддаваць варварам косці людскія» Архівавана 8 лістапада 2014. //«Рэгіянальная газета»
  39. Расстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі Архівавана 24 верасня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  40. У Валожыне на месцы расстрэлаў яўрэяў пасадзілі алею. Цяпер будуюць мемарыял Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  41. Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў Архівавана 30 сакавіка 2015. //«Рэгіянальная газета»
  42. [ http://www.rh.by/by/308/50/10225/ Архівавана 17 снежня 2014. Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна] //«Рэгіянальная газета»
  43. Асаблівасці газетнай WEB-старонкі //«Рэгіянальная газета», 31 сакавіка 2000 г., № 13 (258)
  44. а б Дыплом інстытута FOJO, Швецыя Архівавана 13 лістапада 2013.
  45. Першая анлайн-трансляцыя: 1 мая ў Маладзечне Архівавана 2 лютага 2016.
  46. Круглы стол па маладзечанскім футболе АНЛАЙН Архівавана 2 лютага 2016.
  47. Што за знак меў памочнік Вілейскага старасты? Архівавана 17 чэрвеня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  48. Незвычайны кубачак з Першай сусветнай захоўваецца ў Вілейскім музеі Архівавана 17 чэрвеня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  49. «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2015 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі Архівавана 3 лістапада 2017.//«Рэгіянальная газета»
  50. Рэгіяналы ідуць наперад (спіс пераможцаў) Архівавана 28 студзеня 2016.//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  51. [ http://baj.by/be/node/28601(недаступная спасылка) Першыя месцы ў «Вольным слове»: Зміцер Лукашук, Павел Свярдлоў, Зміцер Галко, Ягор Марціновіч, Раман Стэфаненка]//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  52. Віншуем пераможцаў «Вольнага слова»! Архівавана 28 чэрвеня 2013.//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  53. а б Ваша «Рэгіянальная газета» − з найлепшых у Беларусі Архівавана 11 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  54. Польскае пасольства адзначыла «РГ» Архівавана 24 верасня 2015. //«Сайт Vialejka.org»
  55. Агляд недзяржаўных СМІ за 23 сакавіка //«Радыё Свабода»

Літаратура

правіць
  • Манцэвіч Алесь. «Рэгіянальная газета»  — газета беларускага сэрца // Свая газета. 2013. Дапаможнік журналіста мясцовай прэсы. — Мн.: 2013. — Стар. 65—70.
  • Манцэвіч Аляксандр. Акцыі газеты набліжаюць яе да чытачоў // Свая газета. 2014. У дапамогу мясцоваму журналісту. — Мн.: 2014. — Стар. 5—9.
  • Памяць. Маладзечанскі раён. // Л.І. Карповіч: Друк. "Рэгіянальная газета". — Мн.: Беларуская энцыклапедыя., 2002. — С. 593. — 792 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0256-3.
  • Мы робім газету разам з вамі. Брашура да 20-годдзя “Рэгіянальнай газеты”.. — Мн.: ТАА “Мэдысонт”., 2015. — 16 с. — 200 экз.

Спасылкі

правіць