Рывендэл
горад Серадзем'я
Раздол (англ.: Rivendell, у перакладзе — «прасечаная даліна») — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна схаваны прытулак Элранда, створаны ім у Эрыядоры ў 1697 годзе Д. Э. для абароны ад Саўрана. Гэта месца знаходзілася ў глыбокай даліне ля заходняга падножжа Імглістых гор і заставалася схаваным дзякуючы пярсцёнку Элранда — Вілье (Vilya) — аж да заканчэння вайны Пярсцёнка. Пасля знішчэння Пярсцёнка Усеўладдзя сіла пярсцёнка Элранда вычарпалася, і ён сплыў за Мора, аднак Раздол нейкі час заставаўся пад уладай яго сыноў — Эладана і Элрахіра. Келеборн адвёў лорыенскіх эльфаў туды пасля таго як пакінуў Латлорыен.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Cour_interieure_Fondcombe.jpg/259px-Cour_interieure_Fondcombe.jpg)
Цікавыя факты
правіць- З 1697 г. па 1701 г. Д. Э. Раздол беспаспяхова абложвалі арміі Саўрана.
- Раздол наведалі персанажы «Хобіта» — Гандальф, гномы Торына і Більба.
- У Раздоле выхоўваўся Арагорн, як і ўсе сыны правадыроў дунэдайн, там жа жыла яго будучая жонка — дачка Элранда Арвен.
- Там схаваліся ад праследавання назгулаў Фрода, Мэры, Сэм, Піпін і Арагорн.
- Там жа адбыўся знакаміты Савет Элранда, дзе было прынята рашэнне знішчыць Пярсцёнак Усеўладдзя і ўтварылася Брацтва Пярсцёнка.
Іншыя назвы
правіць- Імладрыс (Imladris) — эльфійская назва. Імлад — слова, якое азначае «даліна» ці «лог», а рыс — гэта «цясніна, лагчына».
- Карнінгул (Karningul) — назва Раздола на вестране. Пазначае глыбокую даліну са стромкімі схіламі.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці