Ракхайн (штат)

штат у М’янме

Ракхайн ці Аракан (бірм.: ရခိုင်ပြည်နယ်) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (штат) Рэспублікі Саюз М’янма. Размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Бенгальскага заліва. Мяжуе са штатам Чын на поўначы, рэгіёнам Магуэй, рэгіёнам Баго і рэгіёнам Аявадзі на ўсходзе, з дывізіёнам Чытагонг Бангладэша на паўночным захадзе. Адміністрацыйны цэнтр — Ак’яб (Сітуэ).

Ракхайн
бірм.: ARKANESE
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 3 188 807 чал. (2014)
Плошча
  • 36 778 ± 0,1 км²
Вышыня
над узроўнем мора
45 м[1]
Ракхайн на карце
Код ISO 3166-2MM-16
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Саюз Бірмы (1948—1988) правіць

У 1948 годзе рэгіён Ракхайн стаў часткай незалежнай Бірмы.

З 1950-х гадоў набіраў моц рух за аддзяленне і аднаўленне незалежнасці Аракана. Каб супакоіць сепаратысцкія настроі, сацыялістычны ўрад У Не Віна стварыў «штат Ракхайн» з акругі Аракан, што намінальна прызнала рэгіянальную большасць народа Ракхайн.

Пасля стварэння асобнай адміністрацыйнай адзінкі, у рэгіёне пачалі нарастаць канфесійныя супярэчнасці паміж араканцамі-будзістамі і мусульманамі рахінджа. У свядомасці араканцаў моцна ўкаранілася апасенне, што яны неўзабаве стануць меншасцю ў дзяржаве сваіх продкаў. Каб знізіць сепаратысцкія і канфесійныя супярэчнасці, ваенныя ўлады М’янмы пачалі не прызнаваць рахінджа карэнным насельніцтвам рэгіёна і патрабуюць дэпартацыі прадстаўнікоў гэтай народнасці ў Бангладэш на падставе таго, што яны, нібыта, з’яўляюцца нашчадкамі бенгальцаў-мусульман, якія нелегальна перайшлі м’янманска-бангладэшскую мяжу.

М’янма правіць

У 2012 годзе ў штаце прашла серыя беспарадкаў і забойстваў на глебе міжканфесійных спрэчак[2][3]. Па дадзеных уладаў М’янмы, у выніку гвалту паміж этнічнымі будыстамі ракхайн і мусульманамі рахінджа загінулі 78 чалавек, 87 атрымалі раненні, а да 140 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае сталыя месцы[4]. Урад у адказ увёў каменданцкую гадзіну і ўвёў у рэгіён войскі. 10 чэрвеня 2012 года ў Ракхайне было абвешчана надзвычайнае становішча, што дазволіла ваенным удзельнічаць у кіраванні рэгіёнам[5][6]. Няўрадавыя арганізацыі рахінджа за мяжой абвінавацілі армію і паліцыю М’янмы ў тым, што яны незаконна арыштоўваюць мусульман і ўдзельнічаюць у гвалце[4]. Пасланнік ААН па правах чалавека ў М’янме паведаміў, што «доўгая гісторыя дыскрымінацыі і пераследу абшчыны рахінджа... можа быць прыраўнаная да злачынстваў супраць чалавечнасці»[7].

Эканоміка правіць

Ракхайн — адзін з самых бедных штатаў М’янмы[8]. Больш за 69% насельніцтва жывуць у беднасці[9].

Крыніцы правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Four killed as Rohingya Muslims riot in Myanmar: government (англ.). Reuters (8 чэрвеня 2012). Праверана 1 снежня 2023.
  3. Myanmar stung by global censure over unrest (англ.). INQUIRER (15 верасня 2012). Праверана 1 снежня 2023.
  4. а б Hindstrom, Hanna. Burmese authorities targeting Rohingyas, UK parliament told (англ.)(недаступная спасылка). Дэмакратычны голас Бірмы (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018. Праверана 1 снежня 2023.
  5. အေရးေပၚအေျခအေန ေၾကညာခ်က္ ႏုိင္ငံေရးသမားမ်ား ေထာက္ခံ(нявызн.)(недаступная спасылка). The Irrawaddy (11 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2012. Праверана 1 снежня 2023.
  6. Keane, Fergal. Old tensions bubble in Burma (англ.). BBC News (11 чэрвеня 2012). Праверана 1 снежня 2023.
  7. UN expert alarmed at worsening human rights situation in Myanmar’s Rakhine state (англ.). United Nations News Centre (7 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2017. Праверана 1 снежня 2023.
  8. The flow of Rohingya refugees into Bangladesh shows no sign of abating (англ.). The Economist (19 кастрычніка 2017). Праверана 1 снежня 2023.
  9. Aung San Suu Kyi’s ideas about curbing attacks on Rohingyas won’t work (англ.). The Economist (14 верасня 2017). Праверана 1 снежня 2023.