Праспект Дзяржынскага (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Праспект Дзяржынскага — магістральная вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фелікса Дзяржынскага (1877—1926), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча СССР.

Праспект Дзяржынскага
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
КраінаБеларусь
ГорадМінск
РаёнМаскоўскі
Працягласць7,8 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна,
Няміга,
Плошча Францішка Багушэвіча,
Грушаўка,
Міхалова,
Пятроўшчына,
Малінаўка.
Тралейбусныя маршруты8, 10, 12, 23, 36, 39, 40, 53
Аўтобусныя маршруты49, 57, 74с, 84, 118
Назва ў гонарФ. Э. Дзяржынскага
Дзяржаўныя ўстановыАдміністрацыя Маскоўскага раёна, Суд Маскоўскага раёна.
Навучальныя ўстановыБеларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
ПаркіПарк імя Міхаіла Паўлава
Паштовы індэкс220025
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праспект даўжынёй каля 7,8 км ідзе ад плошчы Багушэвіча ў цэнтральнай частцы горада на паўднёвы захад і канчаецца каля Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Да 1977 года называўся вул. Савецкіх пагранічнікаў.

Гісторыя правіць

У сярэдзіне сямідзясятых гадоў было вырашана пабудаваць вуліцу-дублёр Ленінскага праспекту для выезду ў брэсцкім кірунку. Прыкладна ў гэты час пашырылі вуліцу Нямігу і падоўжылі яе да цяперашняй плошчы Францішка Багушэвіча — з гэтага месца мела пачынацца новая магістральная вуліца на паўднёвы захад. У 1977 годзе вуліцу Савецкіх пагранічнікаў перайменавалі ў праспект Дзяржынскага. У шматлікіх крыніцах указана, што перайменаванне адбылося ў 1979-м, аднак на самой справе ў гэтым годзе скончыўся першы этап рэканстукцыі праспекта, а новае імя магістраль атрымала да 100-годдзя нараджэння Ф. Э. Дзяржынскага — у 1977-м.[1]

Прыкладна ў 1984, была пабудавана транспартная развязка з праспектам Жукава.

З 2009[2] па 2014 годы праводзілася рэканструкцыя праспекту, праездная частка была пашырана да 8 палосаў, адкрыты дзве транспартныя развязкі, пабудавана 8 падземных пешаходных пераходаў, зроблены шырокія тратуары[3], адкрыты 4 станцыі метро.

Славутасці правіць

Гл. Славутасці Мінска

Развязкі правіць

Грамадскі транспарт правіць

Па праспекце Дзяржынскага пракладзены аўтобусныя і тралейбусныя маршруты грамадскага транспарту. Маюцца чатыры дзеючыя станцыі метро: Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка — на скрыжаваннях з вуліцамі Шчорса, Гурскага, Голубева і Ясеніна адпаведна.

Забудова правіць

Дом па праспекце Дзяржынскага, 9

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Праспект Дзяржынскага: адрэзак гісторыі. Архівавана 21 верасня 2015.
  2. Рэканструкцыя праспекта Дзяржынскага пачнецца ў мае гэтага года
  3. У Мінску адкрыты для руху праспект Дзяржынскага(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2014. Праверана 9 снежня 2014.
  4. Таццяна Каліціна: «Ведаю, як дапамагчы» // Святлана Фралянкова, Газета «Минский курьер» — № 4 (2080), 4 жніўня 2010(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 снежня 2014.
  5. Renaissance Minsk Hotel Архівавана 11 снежня 2014.
  6. Rubin Plaza
  7. Omega Tower Архівавана 1 лютага 2015.
  8. Сямейна-забаўляльны цэнтр «Тытан»
  9. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  10. Заяц, Ю. А. Лошыцкія курганныя могільнікі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 25. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  11. МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020
  12. МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020

Спасылкі правіць