Ордэн Дружбы народаў (Беларусь)

Беларусь

Ордэн Дружбы народаў — дзяржаўная ўзнагарода сучаснай Беларусі.

Ордэн Дружбы народаў
Выява ордэнскай планкіАпісанне ўзнагароды
Арыгінальная назваОрдэн Дружбы народаў
КраінаСцяг Беларусі Беларусь
ТыпОрдэн
Каму ўручаеццаграмадзянам
Дата заснавання21 мая 2002
Статусуручаецца
Першае5 ліпеня 2002
Колькасць43
Характарыстыкі
Памерыдыяметр — 59 мм,
матэрыял — срэбра
Чарговасць узнагарод
СтарэйшаяОрдэн «За асабістую мужнасць», Беларусь
МалодшаяОрдэн Пашаны, Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статут ордэна правіць

Ордэнам Дружбы народаў узнагароджваюцца грамадзяне:

  • за значны ўнёсак у справу ўмацавання міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, кансалідацыі грамадства і адзінства народаў;
  • за асабліва плённую дзейнасць па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнню нацыянальных культур;
  • за высокія дасягненні ў міжнароднай грамадскай, дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці;
  • за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, актыўную дзейнасць па абароне правоў чалавека і яго сацыяльных інтарэсаў;
  • за асаблівыя заслугі ў развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці, дэмакратыі і сацыяльнага прагрэсу.

Ордэн Дружбы народаў носіцца на шыйнай стужцы.

Апісанне правіць

Ордэн Дружбы народаў уяўляе сабой знак, выкананы ў форме пяці- і дзесяціканцовай зорак. Пяціканцовая зорка, пакрытая чырвонай эмаллю і апраўленая па контуры выпуклымі кроплямі, накладваецца на дзесяціканцовую зорку дыяметрам 59 мм, якая ўтворана пяццю залацістымі пірамідальнымі гранямі і пяццю залацістымі пучкамі разбежных прамянёў. У цэнтры ордэна размешчана накладная выява зямнога шара з пяццю кантынентамі, асобныя дэталі якога пакрыты сіняй эмаллю. Зямны шар абрамлены абадком з выявай поціскаў рукі. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушка і плоскага кальца, да якога прымацаваны прамавугольны знак памерам 14х14 мм, які ўяўляе ў мініяцюры Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, злучаецца з муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 44 мм.

Ордэн Дружбы народаў вырабляецца са срэбра з пазалотай.

Спасылкі правіць