Новы драматычны тэатр (Мінск)

тэатр у Мінску, Беларусь

Новы драматычны тэатр — беларускі драматычны тэатр.

Новы драматычны тэатр
Заснаваны1987
Будынак тэатра
Месцазнаходжанневул. Лізы Чайкінай д. 16, Мінск, Беларусь
ДырэктарВасіль Марэцкі
Галоўны рэжысёрАндрэй Гузій
Сайтnewtheatre.by (бел.)
Map
Дзіцячая тэатральная школа

Гісторыя

правіць

Створаны ў 1987 годзе ў Мінску як тэатр-студыя “Дзе-Я?” на чале з рэжысёрам Міколам Труханам. У 1992 годзе атрымаў статус гарадскога тэатра. Станаўленне тэатра «Дзе-Я?» у асноўным звязана са зваротам да беларускай драматургічнай спадчыны. Рэпертуар складалі творы беларускіх пісьменнікаў, арыгінальныя п'есы, створаныя ў тэатры, а таксама лепшыя творы сусветнай літаратуры. Усе спектаклі ішлі па-беларуску.

У 1999 годзе М.Трухан памёр, пасля чаго адбылася змена агульнай канцэпцыі. У 2004 годзе тэатр быў перайменаваны ў Новы драматычны. Цяпер спектаклі ідуць на дзвюх мовах, прычым пераважае руская. З 2007 года галоўным рэжысёрам тэатра з’яўляецца Дзяніс Нупрэйчык. Некалькі гадоў у будынку працягваўся капітальны рамонт, які завяршыўся ў 2009 годзе.

З 2003 года пры тэатры дзейнічае адзіная ў Беларусі Дзіцячая тэатральная школа.

Падзеі 2020 года

правіць

27 кастрычніка 2020 года 12 чалавек (9 акцёраў і 3 супрацоўнікі) тэатра падпісалі ліст пра далучэнне да агульнанацыянальнага страйку. Акцёры, якія падпісалі ліст, адмовіліся выйсці на сцэну ў спектаклі «Бонусны сеанс псіхааналізу»[1].

Кіраўніцтва

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Мартинович, Денис. Актеры минского Нового драматического театра объявили забастовку (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (27 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.

Спасылкі

правіць