Народны танец
Народны танец — фальклорны танец, які ўтварыўся ў натуральным асяроддзі і мае пэўныя традыцыйныя для дадзенай мясцовасці рухі, рытмы, касцюмы і г.д. Фальклорны танец — гэта стыхійная праява пачуццяў, настрою, эмоцый і выконваецца ў першую чаргу для сябе, а потым — для гледача (грамадства, групы).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/The_Chakaymanta_Dance_School_%287%29.jpg/300px-The_Chakaymanta_Dance_School_%287%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/Horn_Dance%2C_Blithfield_Reservoir_-_2006-09-11.jpg/300px-Horn_Dance%2C_Blithfield_Reservoir_-_2006-09-11.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/Baile_folkl%C3%B3rico_dancers_at_Yale_2%2C_October_17%2C_2008.jpg/300px-Baile_folkl%C3%B3rico_dancers_at_Yale_2%2C_October_17%2C_2008.jpg)
Гісторыя
правіцьХарактэрныя асаблівасці агульнаславянскай культуры пачалі фармавацца ў далёкім мінулым, гэта тычыцца песень, танцаў, адзення і нават прычосак. Першыя танцы паўсталі, як праява эмацыйных уражанняў ад навакольнага свету. Танцавальныя руху развіваліся таксама і з прычыны імітацыі рухаў жывёл, птушак, а пазней — жэстаў, якія адлюстроўвалі пэўныя працоўныя працэсы (напр., некаторыя карагоды). Першапачатковы танец, як і песня, выконваў магічную ролю, таму сярод каляндарна-абрадавых танцаў захавалася больш за ўсё архаічных рыс.
У Беларусі
правіцьБеларускія народныя танцы адрозніваюцца сваёй самабытнасцю, большасць танцаў хуткія і імклівыя, і выконваюцца з вясёлым настроем.
![]() | Народны танец на Вікісховішчы |
---|