Металісты

субкультура

Металісты (англійскія аналагі — metalhead і headbanger, у беларускай мове гэтыя тэрміны звычайна не перакладаюцца, а транскрыбуюцца) — субкультура прыхільнікаў металічнай музыкі.

Брытанскі металіст у касусе, які паказвае «казу»

З’явіўшыся ў канцы 1970-х гадоў разам з самім жанрам у ЗША і Вялікабрытаніі, гэта субкультура распаўсюдзілася на большасць краін свету, прымаючы розныя формы ў залежнасці ад развіцця паджанраў метала і яго рэгіянальных сцэн. У сувязі з гэтым светапогляд і выгляд металістаў можа істотна адрознівацца ў залежнасці ад разнастайных момантаў, але ў большасці выпадкаў краевугольнымі элементамі застаюцца своеасаблівы стыль у адзенні, натхнёны байкерскай субкультурай, а таксама культывацыя індывідуалізму і свабоды асобы.

Спасылкі правіць