Манселькя
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Манселькя (фінск.: Maanselkä) — група ўзвышшаў і нізкагор’яў. Града цягнецца на 750 км цераз поўнач Фінляндыі, ад граніцы з Нарвегіяй на паўднёвы ўсход, у межы Расіі. Абсалютная вышыня дасягае 718 м (гара Сокусты).
Манселькя адпавядае тэктанічнаму валу Балтыйскага шчыта і ўтварае вадападзел паміж Балтыйскім, Белым і Баранцавым морамі. Вяршыні часцей за ўсё маюць купалападобную форму, узвышаныя ўчасткі падвяргаліся ледавіковай экзарацыі, для іх характэрны адшліфаваныя паверхні, акругленыя ўзгоркі, паглыбленыя ледавіком даліны. Шмат азёр, парожыстых рэчак. Распаўсюджаны забалочаныя таежныя лясы, на ўзвышаных участках тундравая расліннасць.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаДзікае паляванне караля СтахаЛюдзі на балоце (раман)Адмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонШаблон:Апошнія навіныІранЯўгенія ЯнішчыцУладзімір КараткевічБеларусьKufar.byВікіпедыя:ФорумДзяржаваМарыя АнтуанетаРадаўніцаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:СупольнасцьВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяУладзімір СцяпанКатэгорыя:Вікіпедыя:Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона КнігаДругая сусветная вайнаДзяржаўныя пасады Рэспублікі БеларусьAP$ENTЯнка КупалаУННВЯкуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціВікіпедыяІван МележSpecial:SearchЯнка СіпакоўВікіпедыя:ДаведкаМінскАлесь РазанаўПаўлінкаЛюдміла РублеўскаяУладзімір Мікалаевіч КарватІван Навуменка