Луідор (фр.: louis d'or — залаты луі) — французская залатая манета XVII—XVIII стагоддзяў. Пачалі чаканіць у 1640 годзе ў часы Людовіка XIII. Правобразам новых манет сталі іспанскія дублоны, якія атрымалі ў Францыі назву пістоль. На працягу доўгага часу назвы луідор і пістоль былі сінонімамі. Луідор чаканіўся з золата 917-й пробы, вага манеты — 6,751 г, дыяметр — 26 мм. Чаканіліся таксама манеты ў паў- луідора, два луідора, а таксама 4, 8 і 10 луідора.

Двайны луідор Людовіка XVI, 1789

У пачатку XVIII стагоддзя вага луідора крыху павялічылася — да 8,158 г; пасля вага і дыяметр манеты неаднаразова мяняліся. Рэкордным луідорам стала манета вагой 9,79 г. Існуе вялікая колькасць разнастайных па афармленні луідораў.

Літаратура

правіць
🔥 Top keywords: