Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

(Пасля перасылкі з Латвійская ССР)

Латвійская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Латвійская ССР — адна з рэспублік Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Гістарычная дзяржава
Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
лат.: Latvijas Padomju Sociālistiskā Republika
ГербСцяг
ГербСцяг
Гімн: Гімн Латвійскай ССР
5 жніўня 1940 — 4 мая 1990

Сталіца
Мова(ы)латышская і руская
Афіцыйная мовалатышская і руская
Грашовая адзінкасавецкі рубель
Плошча
  • 64 589 км²
Насельніцтва
  • 2 666 567 чал. (1989)
Форма кіраванняСавецкая рэспубліка і аднапартыйная сістэма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Створана на тэрыторыі Латвіі ў ліпені 1940 года пасля ўвода частак Чырвонай арміі і стварэння новага ўрада на чале з Аўгустам Кірхенштэйнам, які арганізаваў выбары ў Народны Сейм, у якіх перамогу атрымаў пракамуністычны «Блок працоўнага народа», чый спіс быў адзіным дапушчаным да выбараў. 21 ліпеня на сваім першым пасяджэнні Народны Сейм абвясціў савецкую ўладу, змяніў назву дзяржавы на «Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» і накіраваў у Маскву просьбу прыняць Латвійскую ССР у склад СССР. 5 жніўня ЛатССР ўвайшла ў склад СССР як адна з саюзных рэспублік.

4 мая 1990 года была прынята «Дэкларацыя аб аднаўленні дзяржаўнай незалежнасці Латвійскай Рэспублікі». Згодна з гэтым дакументам, усталёўваўся пераходны перыяд для перамоў з СССР, на працягу якога Латвія заставалася ў складзе СССР. 21 жніўня 1991 года была абвешчана поўная незалежнасць. 6 верасня незалежнасць Латвіі прызнаў Дзяржаўны Савет СССР.

Спасылкі правіць