Крк (востраў)

Крк (харв.: Krk) — востраў у Адрыятычным моры. Уваходзіць у склад Харватыі. Плошча — 405,78 км². Насельніцтва — 20165 чал. (2011 г.). Адміністрацыйны цэнтр — горад Крк.

Крк
харв. Krk
Выгляд звонку
Выгляд звонку
Характарыстыкі
Плошча405,78 км²
Насельніцтва20 165 чал.
Шчыльнасць насельніцтва49,69 чал./км²
Размяшчэнне
45°04′44″ пн. ш. 14°36′03″ у. д.HGЯO
АкваторыяАдрыятычнае мора
Краіна
Крк (востраў) (Харватыя)
Крк
Крк
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Карта

Крк — адзін з найбуйнейшых астравоў Харватыі і ўсяго Адрыятычнага мора. Аддзелены ад мацерыка вузкім пралівам (каля 1430 м), праз які ў 1980 г. быў пабудаваны мост. Сфарміраваны пераважна вапнякамі. Паўночныя берагі скалістыя. Паўднёвыя — спадзістыя, са шматлікімі пляжамі. Найвышэйшы пункт — 568 м. На цэнтральных і паўднёвых узгор’ях захаваліся рэшткі шыракалістых і хваёвых лясоў.

Гісторыя правіць

Крк быў населены ў эпоху неаліту. Знойдзены таксама рэшткі паселішчаў бронзавага веку, жалезнага веку і рымскіх часоў. Відавочна, у перыяд знаходжання ў складзе Рымскай імперыі быў населены выхадцамі з Італіі, бо кіраваўся італійскімі законамі. У 49 г. да н.э. не далёка ад Крк адбылася марская бітва паміж Цэзарам і Пампеям.

У ранняе Сярэднявечча ўваходзіў у склад Візантыі, што было падцверджана дагаворам 812 г. паміж візантыйскім і франкскім імператарамі. У гэты час на востраў перасяляліся славяне, якіх адціскалі авары. Відавочна, насельніцтва ў гэты час было змешаным, бо крыніцы сведчаць, што жыхары Крк размаўлялі на «стракатай мове». Акрамя харвацкай мовы, тут доўгі час карысталіся веглійскім дыялектам далмацкай мовы.

У XI ст. захоплены венецыянцамі. Яны перадалі ўладу над Крк мясцовай сям’і Дуджамаў, прадстаўнікі якой атрымалі тытул графаў Крк. Дуджамы выплачвалі Венецыі падаткі, аднак захоўвалі ўнутраную аўтаномію і вялі актыўную знешнюю палітыку. У XIII ст. яны захапілі таксама частку мацерыковага адрыятычнага ўзбярэжжа і фармальна падпарадкаваліся Венгрыі. У 1430 г. за іх сям’ёй замацавалася прозвішча Франкапанаў. Сцвярджалася, што яны маюць старажытнае рымскае паходжанне. Адгалінаванні Франкапанаў заставаліся дамінуючымі магнатамі Харватыі да сяр. XVII ст.

XIV — XVI стст. адзначаныя культурным росквітам Крк. Дзякуючы дзейнасці графаў, востраў наведвалі многія інтэлектуальныя дзеячы Харватыі. Тут доўгі час карысталіся глаголіцай.

У 1480 г. Крк зноў адышоў да Венецыі. У 1797 г. далучаны да Аўстрыйскай імперыі. У 19181920 гг. акупаваны Італіяй. У 1920 г. стаў часткай Югаславіі. У гады II Сусветнай вайны зноў акупаваны Італіяй, а ў 19431945 гг. — нацысцкай Германіяй. Пасля вайны вярнуўся ў склад Югаславіі. З 1991 г. у складзе незалежнай Харватыі.

Насельніцтва правіць

Год15251527153916031636172717701853188018901921193119481953196119712011
Колькасць10.00010.4618.0006.6375.0008.0009.57115.57018.08922.23020.84220.04317.68916.82014.54813.11020.165

Эканоміка правіць

Асновай эканомікі з’яўляюцца сельская гаспадарка, вытворчасць белага віна і абслугоўванне турыстаў.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць