Класічная музыка

Класічная музыка — шырокі тэрмін для абазначэння асноўных накірункаў заходнееўрапейскай літургічнай і секулярнай музыкі ў перыяд ад IX стагоддзя да нашага часу. Ключавыя нормы гэтай традыцыі склаліся прыкладна паміж 1550 і 1900. Тэрмін з’явіўся ў пачатку XIXстагоддзя з мэтай «кананізаваць» перыяд ад Іагана Себасцьяна Баха да Людвіга ван Бетховена ў якасці своеасаблівага залатога веку музыкі.

Мантаж вялікіх кампазітараў класічнай музыкі. Злева направа:
У верхнім шэрагу — Антоніа Вівальдзі, Іаган Себасцьян Бах, Георг Гендэль, Вольфганг Амадэй Моцарт, Людвіг ван Бетховен;
у другім радзе — Джаакіна Расіні, Фелікс Мендэльсон, Фрэдэрык Шапен, Рыхард Вагнер, Джузэпэ Вердзі;
у трэцім радзе — Іаган Штраус, Іаганес Брамс, Жорж Бізэ, Пётр Ілліч Чайкоўскі, Антанін Дворжак;
у ніжнім радзе — Эдвард Грыг, Эдуард Элгар, Сяргей Рахманінаў, Джордж Гершвін, Арам Хачатуран.

У значэнні якаснай адзнакі, класічная музыка — гэта музыка мінулага, якая вытрымала выпрабаванне часам і мае аўдыторыю ў сучасным грамадстве. Ужо сёння ў якасці класічных успрымаюцца не толькі вяршыні музычнага мастацтва, але і лепшыя ўзоры забаўляльных жанраў мінулага: удалыя творы французскай, венскай і венгерскай аперэты XIX — пачатку XX стагоддзя, вальсы Іагана Штрауса і інш.

Спасылкі правіць