Катынь (фільм)

польскі мастацкі фільм

«Каты́нь» (польск.: Katyń) — фільм рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і зняты паводле кнігі Анджэя Мулярчыка  (польск.) «Post mortem. Катынская гісторыя» (польск.: Post mortem. Opowieść katyńska). Здымкі распачаты 3 кастрычніка 2006 года, скончаны 9 студзеня 2007 года. Урачыстая прэм’ера адбылася 17 верасня 2007 года — на гадавіну ўваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай.

КатыньM:
польск.: Katyń
Постар фільма
Жанрваенны фільм[d][2][3][…], драматычны фільм[4], гістарычны фільм і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
КінакампаніяСцяг Польшчы «ITI Cinema»
Працягласць118 хв.
Бюджэт15 000 000 PLN (4 000 000 )
Краіна
Мовапольская, нямецкая і руская
Год2007, 17 верасня 2007 і 17 верасня 2009[1]
IMDbID 0879843
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт

правіць

Сюжэт фільма пачынаецца 17 верасня 1939 года і сканчаецца ўвосень 1945 года. У фільме фактычна чатыры галоўных лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца пра яе. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць, не вераць у смерць, спадзяюцца.

Акцёры

правіць
АкцёрРоля
Артур Жміеўскі  (польск.)Анджэй Анджэй ратмістар 8 Палка Ўланаў
Мая Асташэўская  (польск.)Ганна Ганна жонка Анджэя
Анджэй Хыра  (польск.)Ежы Ежы паручнік 8 Палка Ўланаў, сябра Анджэя
Вікторыя Гансеўская  (польск.)Вераніка «Ніка» Вераніка «Ніка» дачка Анджэя і Ганны
Уладыслаў Кавальскі  (польск.)Ян Ян бацька Анджэя
Мая Камароўская  (польск.)Марыя Марыя маці Анджэя
Ян Энглярт  (польск.)генерал
Данута Стэнка  (польск.)Ружа Ружа жонка генерала
Агнешка Кавёрская  (польск.)дачка Ружы і генерала
Станіслава Цэлінская  (польск.)гаспадыня ў доме генерала
Павал Малашынскі  (польск.)Пётр Пётр паручнік-пілот, інжынер
Магдалена Цялецкая  (бел. (тар.))Агнешка Агнешка сястра паручніка-пілота
Агнешка Глінская  (польск.)Ірэна Ірэна сястра паручніка-пілота
Ганна Радван  (польск.)Эльжбэта Эльжбэта братава Анны
Антоні Паўліцкі  (польск.)Тадэўш Тадэўш сын Эльжбэты
Сяргей ГармашПапоў савецкі капітан Папоў
Альгерд Лукашэвічсвятар

Узнагароды

правіць

Цікавыя факты

правіць
  • Прэм’ера фільма ў Беларусі адбылася 18 красавіка 2010 года на канале БТ а 15:40. Фільм дубліраваны па-беларуску. Якраз у гэты час ў Польшчы адбывалася пахаванне прэзідэнта Леха Качынскага[8].

Зноскі

правіць
  1. https://www.zweitausendeins.de/filmlexikon/?sucheNach=titel&wert=532630
  2. а б http://www.imdb.com/title/tt0879843/ Праверана 28 красавіка 2016.
  3. http://www.metacritic.com/movie/katyn Праверана 28 красавіка 2016.
  4. Directory of World Cinema: East Europe — 2011. — P. 43.
  5. а б в http://stopklatka.pl/film/katyn Праверана 28 красавіка 2016.
  6. а б в http://www.imdb.com/title/tt0879843/fullcredits Праверана 28 красавіка 2016.
  7. http://www.filmaffinity.com/es/film120942.html Праверана 28 красавіка 2016.
  8. "Фільм «Катынь» пакажуць па БТ 18 красавіка". «Наша Ніва». Праверана 2020-04-11.

Спасылкі

правіць