Залаты медаль Кангрэса ЗША

Залаты медаль Кангрэса ЗША (англ.: Congressional Gold Medal) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода ЗША, якая прысуджаецца ад імя Кангрэса ЗША. Падставай для ўзнагароджання Залатым медалём Кангрэса з'яўляюцца выдатныя дасягненні, якія маюць асаблівае значэнне для гісторыі і культуры Злучаных Штатаў Амерыкі.

Залаты медаль Кангрэса ЗША
Congressional Gold Medal
Арыгінальная назваангл.: Congressional Gold Medal
КраінаСцяг ЗША ЗША
Тыпмедаль
Каму ўручаеццаграмадзянам ЗША і замежных дзяржаў
Кім уручаеццаКангрэс ЗША
Падставы ўзнагароджанняза дасягненні, што маюць адменнае значэнне для гісторыі і культуры ЗША
Дата заснавання1776
Статусуручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае25 сакавіка 1776, Джордж Вашынгтон
Колькасцькаля 145 (2011 г.)
Характарыстыкі
Памерыдыяметр — 76,2 мм.
Чарговасць узнагарод
АдпавядаеПрэзідэнцкі медаль Свабоды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль была заснавана ў 1776 годзе, першым узнагароджаным Залатым медалём быў Джордж Вашынгтон. Да 1860 года медаль уручаўся ў якасці ваеннай узнагароды, ёю ўзнагароджваліся салдаты і афіцэры, якія прадэманстравалі гераізм на поле бою і выбітныя камандуючыя. Пасля заснавання Медалі Гонару, Залаты медаль Кангрэса перастаў выкарыстоўвацца ў якасці ваеннай узнагароды, хаця і не канчаткова — узнагароджанні за ваенныя дасягненні і гераізм праводзіліся і пазней, у прыватнасці пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

У ЗША існуе ўзнагарода, якая мае статус, аналагічны статусу Залатога медаля Кангрэса, і таксама разглядаецца як вышэйшая грамадзянская ўзнагарода — Прэзідэнцкі медаль Свабоды.