Глома (нарв.: Glomma, Glåma) — рака ва ўсходняй Нарвегіі. Самая доўгая рака ў Нарвегіі (604 км). Басейн Гломы займае каля 13 % усёй паверхні краіны. Плошча басейна 42441 км² (з іх 422 км² на тэрыторыі Швецыі). Нарвежскае картаграфічнае ведамства (Statens kartverk) прызнае афіцыйнымі абедзве дыялектныя назвы ракі — Glåma з доўгім галосным (у вярхоўях ракі, у фюльке Сёр-Трондэлаг і Хедмарк) і Glomma з кароткім (у нізавых — фюльке Акерсхус і Эстфол).

Глома
нарв. Glomma, Glåma
Вадасховішча на рацэ Глома
Вадасховішча на рацэ Глома
Характарыстыка
Даўжыня604 км
Басейн42 441 км²
Расход вады720 м³/с
Вадацёк
ВытокAursund[d]
 • Вышыня690 м
 • Каардынаты62°37′06″ пн. ш. 11°48′11″ у. д.HGЯO
ВусцеСкагерак
 • Вышыня0 м
 • Каардынаты59°13′04″ пн. ш. 10°55′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаСкагерак
Краіна
physical
Глома
Глома
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Населеныя пункты правіць