Вінтоўка Мосіна
Вінтоўка Мосіна, таксама вядомая як трохлінейная вінтоўка, або трохлінейка і вінтоўка Мосіна-Нагана — магазінная вінтоўка, створаная С. І. Мосіным у 1891 годзе. Актыўна выкарыстоўвалася ў перыяд з 1891 па 1960-я гады.
Вінтоўка Мосіна | |
---|---|
| |
Апісанне | |
Тып: | Вінтоўка |
Краіна: | Расійская Імперыя, СССР |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | С.І.Мосін |
Стварэнне прататыпу: | 1891 год |
Усяго выраблена: | ~37 000 000 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 4.05 кг |
Даўжыня, мм: | 1232 мм |
Даўжыня ствала, мм: | 729 мм |
Патроны: | 7,62×54 мм |
Боезабеспячэнне: | абойма на 10 патронаў |
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: | 500 м |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: | ~865—870 м/с |
Назва «трохлінейка» атрымана ад калібра, які роўны тром лініям (старая мера даўжыні) — адна лінія роўная адной дзесятай цалі, або 2,54 мм — адпаведна тры лініі роўныя 7,62 мм.
Плюсы і мінусы вінтоўкі правіць
- Плюсы
- Добрыя балістычныя дадзеныя.
- Вялікая трываласць ствала і затвора.
- Надзейнасць, безадмоўнасць дзеяння механізмаў вінтоўкі ў любых умовах.
- Разборка і зборка затвора ажыццяўляюцца без адвёрткі або іншых інструментаў.
- Магазінная скрынка добра зачыняецца знізу.
- Трывалы прыклад.
- Дастатковая хуткастрэльнасць вінтоўкі.
- Танна абыходзіцца замена драўляных частак.
- Мінусы
- Малажывучы бакавы прыцэл.
- Састарэлы патрон з закраінай.
- Рамачная неспружынная абойма, якая робіць зараджанне больш цяжкім.
- Спускавы механізм вельмі недасканалы з-за доўгага і цяжкага ходу спускавога кручка, які мяшае прыцэльнай стральбе.
- Засцерагальнік Мосіна, хоць вельмі просты, але вельмі малажывучы на службе і вельмі няёмкі ў выкарыстанні (патрабуе адмыкання прыклада ад пляча).
- Доўгі і вельмі састарэлы штык (багнет).
- Малая рукаятка засаўкі, якая абцяжарвае яго адкрыванне, асабліва, калі гільза прутка «засела» у патронніку.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вінтоўка Мосіна
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонJSONВікіпедыя:ФорумСяргей ШупаБеларусьGoogleКатэгорыя:Народы БалгарыіВасіль БыкаўДругая сусветная вайнаКатэгорыя:Народы СербііKufar.bySpecial:SearchНортан IУННВВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяПраваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў БеларусіВікіпедыя:Адмова ад адказнасціФалезская аперацыяКатэгорыя:Народы Еўропы паводле краінКупаллеAP$ENTБеларуская моваВікіпедыя:СупольнасцьGoogle searchYouTubeУдзельнік:DBaturaЯкаў Рыгоравіч АнапрэенкаІван ЛуцкевічКвэньяРасіяМінскВікіпедыя:ДаведкаКрасная Гара (Краснагорскі раён)ВікіпедыяBingXВікіпедыя:Размовы пра шаблоны