Аточыны
Аточыны — тонкі нутраны свіны тлушч, які пакрывае (аточвае) кішкі, страўнік, часам сэрца.
Аточыны на кішках паводле знешняга падабенства могуць мець назвы сейка, брыжы, а вакол страўніка — чапец. Аточынамі называюць кішачны тлушч і ва Украіне і Славакіі (otoky, otocky).
Аточыны адбіраюць ад кішак вельмі асцярожна, калі трэба, мыюць, вымочваюць, потым дробна рэжуць і пражуць у чыгуне. Пражыць трэба доўга, пакуль скварачкі не стануць жоўта-карычневымі, толькі тады аточыны будуць добра захоўвацца. Калі ператопленыя аточыны спажывалі ў ежу, то іх пражылі з прыправамі — цыбуляй, бабковым лістом, каб пазбавіцца непрыемнага паху. Пазней, як і цяпер, ператопленыя аточыны выкарыстоўваюць у гаспадарчых мэтах, напрыклад, змазваюць выме карове.
Літаратура
правіць- Вештарт Г. Аточыны // Праект «Наша ежа»
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці