Атака пад Эс-Сухнэ (2023)

17 лютага 2023 года ў пустыні на паўднёвы захад ад горада Эль-Сухнэ  (ар.) ў правінцыі Хомс  (ар.) (Сірыя) атрад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» атакаваў групу фермераў і іх эскорт з ліку сірыйскіх вайскоўцаў. У выніку атакі загінулі прынамсі 61 мірны жыхар і 7 салдат урадавай арміі[1]. Напад адбыўся неўзабаве пасля папярэдняй акцыі ІД у гэтым жа раёне, калі баевікі выкралі і пакаралі смерцю 16 мірных жыхароў[2].

Атака пад Эс-Сухнэ
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Дата17 лютага 2023
МесцаСірыя
Вынікперамога баевікоў
Праціўнікі
Сірыя Узброеныя сілы Сірыі Ісламская дзяржава
Страты
61 мірны жыхар і 7 салдат урадавай арміі загінуліневядома

Гэта інцыдэнт стаў адной з самых буйных акцый сірыйскіх ісламістаў з 2018 года[3][4][5][6].

Зноскі

  1. "Suspected IS Attack In Syria Death Toll Rises To 68: Monitor" [амерыканская англійская]. Праверана 2023-02-18.
  2. Spotlight on Global Jihad (February 9-15, 2023) (16 лютага 2023).
  3. "At least 53 killed in ISIS attack in Syria: State TV". Alarabiyah.net. 17 February 2023. Праверана 17 February 2023.
  4. "Death toll rises to more than 60 in Syria attack attributed to Islamic State group". France24. 18 February 2023. Праверана 18 February 2023.
  5. "Suspected ISIS attack kills over 50 in Syrian desert". Kurdistan24. 18 February 2023. Праверана 18 February 2023.
  6. "53 Killed In Ambush Blamed On ISIS, Deadliest Attack In Syria In A Year". NDTV.com. 18 February 2023.