Астракізм
Астракі́зм (грэч. ὀστρακισμός) — у Старажытных Афінах у VI—V ст. да н.э. выгнанне з горада асобных грамадзян паводле рашэння народнага сходу (звычайна на 10 гадоў). У пераносным значэнні — выгнанне, ганенне.
Уведзены Клісфенам як мера супраць аднаўлення тыраніі і ўпершыню выкарыстаны ў 488/487 да н.э., пазней служыў мерай палітычнай барацьбы. Пытанне аб астракізме штогод ставілася перад народным сходам. Кожны, хто меў права голасу, пісаў на чарапку імя таго, каго лічыў небяспечным для народа.
Падобнае выгнанне грамадзян існавала ў Аргасе, Сіракузах і іншых гарадах.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Адмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Адмысловае:SearchЯўгенія ЯнішчыцКарлес ПучдэмонПаўлінкаУладзімір КараткевічКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуВікіпедыя:ФорумНюшаПомнік Якубу Коласу (Мінск)Марыя АнтуанетаДзікае паляванне караля СтахаІван МележПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Янка КупалаДзеяслоўБеларусьЯкуб КоласВікіпедыя:СупольнасцьВасіль БыкаўАлесь РазанаўГерб БеларусіУННВРаіса Андрэеўна БаравіковаФранцыск СкарынаЖывёлыДзеепрыслоўеВячка (князь кукенойскі)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасціДругая сусветная вайнаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)AP$ENTРыгор БарадулінВікіпедыя:ДаведкаСцяг БеларусіМаксім Багдановіч