Арыя
Арыя (італ.: aria — паветра) — сольная вакальная кампазіцыя з інструментальным суправаджэннем у оперы, араторыі, кантаце, з сярэдзіны 19 стагоддзя і ў аперэце; радзей самастойны твор. Часам арыяй называюць інструментальную п'есу пявучага характару.
Тэрмін вядомы з 15 стагоддзя. Да сярэдзіны 17 стагоддзя акрэсліліся характэрныя для італьянскай опернай арыі тыпы мелодыкі (бельканта, каларатура), форма, віды, вызначылася драматургічная функцыя арыі як лірычнага цэнтра.
Найбольшай жанравай разнастайнасці дасягнула ў сярэдзіне 19 стагоддзя. У сувязі з імкненнем да драматургічнай цэласнасці оперы з канца 19 стагоддзя арыя губляе вядучае значэнне, часам ператвараецца ў сцэну ці маналог.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонДарога (фільм, 1954)Вікіпедыя:ФорумУННВМарат Сяргеевіч МаркаўБеларусьВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяУдзельнік:Wizardist/SuppressionListДругая сусветная вайнаSpecial:SearchДзень бацькіКупаллеПартал:Актуальныя падзеіВікіпедыяВікіпедыя:Адмова ад адказнасціВікіпедыя:СупольнасцьВасіль БыкаўВікіпедыя:ДаведкаKufar.byМанфрэд ШтэрнУладзімір Караткевіч16 чэрвеняЯкуб КоласБеларуская моваСпіс беларускіх імёнКурбан-байрамКалумбія (Місуры)Чэмпіянат Еўропы па футболе 2024КвэньяРасіяВялікае Княства ЛітоўскаеПухавічы (Пухавіцкі раён)Удзельнік:DBaturaHromadske.TVAP$ENT.ne