Аднагадовыя расліны

Аднагадовыя раслі́ны, або адналетнікі — травяністыя расліны, жыццёвы цыкл якіх (ад насення да насення) заканчваецца на працягу аднаго года, найбольш кароткі ён у эфемераў, часцей ахоплівае ад 2 да 5 месяцаў. Вядома больш за 100 тыс. відаў, пашыраных на ўсім зямным шары, з іх на тэрыторыі Беларусі каля 270 відаў.

Аднагадовыя расліны падзяляюцца на яравыя і азімыя формы. Насенне яравых прарастае вясной або летам і да восені (ва умераных шыротах) пасля плоданашэння расліны адміраюць (яравая пшаніца, лён, авёс, ячмень, кукуруза, каноплі, гарох, проса, грэчка, рыс і інш.). Азімыя прарастаюць восенню, зімуюць, на наступны год цвітуць, пладаносяць і адміраюць (азімыя пшаніца і жыта, віка, рапс, васілёк, стрэлкі і інш.). Аднагадовыя расліны, асабліва эфемераў, значна больш у пустыннай зоне і найменш у тундравай.

Многія аднагадовыя выкарыстоўваюцца ў дэкаратыўных мэтах, паколькі маюць яркія і пышныя кветкі.

У батанічнай літаратуры аднагадовыя расліны пазначаюцца сімвалам Сонца.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Людзі на балоце (раман)Яўгенія ЯнішчыцАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонДзікае паляванне караля СтахаМарыя АнтуанетаУладзімір КараткевічПомнік Якубу Коласу (Мінск)Якуб КоласПаўлінкаВасіль БыкаўІбрагім РаісіРаіса Андрэеўна БаравіковаІван МележЯнка КупалаБеларусьУладзімір СцяпанПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасціДзяржаваДругая сусветная вайнаРыгор БарадулінДзеяслоўВікіпедыя:ФорумФранцыск СкарынаУладзімір Пятровіч БутрамееўАлесь РазанаўШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхГерб БеларусіКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byЯнка СіпакоўНюшаМіхась БашлакоўПомнік Янку Купалу (Ляўкі)