Абідаскі спіс цароў (Сеці I)

Абідаскі спіс цароў (Сеці I) — пералік егіпецкіх цароў у пахавальным храме Сеці I ў Абідасе. У спісе называюцца 75 фараонаў, якія правілі да Сеці I. Спіс даволі выбарачны. Так, напрыклад, адсутнічаюць многія правіцелі Першага пераходнага перыяду і ўсе правіцелі Другога пераходнага перыяду.

Сеці I і яго сын Рамсес перад спісам цароў. Рэльеф у пахавальным храме Сеці I ў Абідасе

Агляд

правіць

Абідаскі спіс цароў разам з чатырма іншымі царскімі спісамі (Палермскі камень, Карнакскі, Сакарскі і Турынскі спісы) з'яўляецца важнай крыніцай для высвятлення паслядоўнасці праўлення егіпецкіх фараонаў.

У храме, пабудаваным Сеці I у Абідасе, у доўгам праходзе царскай галерэі ў паўднёвым крыле знаходзіцца сцяна з рэльефам, на яком пералічваюцца ў картушах імёны егіпецкіх фараонаў. У левым баку гэтага "спіса цароў" адлюстрован фараон Сеці I са сваім малым сынам Рамсесам (пазнейшым фараонам Рамсесам II), якога ён паказаў перад радамі царскіх продкаў у якасці свайго пераемніка.

Агульны выгляд спіса цароў у пахавальным храме Сеці I


У картушах упісаны 76 вядомых у часы Сеці I егіпецкіх правіцеляў ад Менеса да самога Сеці за выключэннем Першага і Другога пераходных перыядаў, а таксама пяці фараонаў XVIII дынастыі, якія былі выключаны па палітычных ці рэлігійных прычынах (пракляцце памяці):

  • Хатшэпсут (Маат-ка-Ра), якая пачынала правіць як рэгент свайго пасынка Тутмаса III, а пасля абвясціла сябе фараонам. Пазней яе праўленне лічылі незаконным, а яе імя на помніках выкасоўвалі,
  • Аменхатэп IV (Эхнатон), (Нефер-хеперу-Ра), які замяніў усіх егіпецкіх багоў адным сонечным богам Атонам.

Акрамя Эхнатона ў спіс таксама не былі ўключаны яго непасрэдныя пераемнікі, якія мелі дачыненне да пакланення Атону:

Змест спіса

правіць

Царскія картушы ў храме размешчаны двума гарызантальнымі радамі. Запіс гістарычнай паслядоўнасці праўлення фараонаў пачынаецца злева ў верхнім радзе.

Зарысоўка Абідаскага спіса цароў у пахавальным храме Сеці I

Кожны картуш змяшчае адно з пяці імён, якія ўваходзілі ў склад вялікага царскага тытула кожнага фараона, і якія фараон прымаў пры ўзыходжанні на трон (троннае імя) або насіў ад нараджэння (асабістае імя). Праўда, цары ранніх дынастый яшчэ не насілі ўсіх пяці імён. Пакуль на сённяшні дзень частку асабістых імён не магчыма надзейна перакласці. Тронныя ж імёны, якія надаваліся пры ўзыходжанні на прастол, наадварот, даволі часта можна перакласці, бо яны, як правіла, змяшчаюць выказванні пра сонечнага бога Ра і маюць выгляд кароткіх сказаў.

Заўвага: у табліцах у першым слупку прыведзены імёны з картушаў (а дакладней, іх умоўная транскрыпцыя), у другом слупку — іншыя ўжывальныя імёны, у том ліку грэчаскія варыянты, у трэцім — умоўны пераклад або значэнне імён.

I дынастыя

правіць
Царскія картушы з 1-га па 8-ы
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
1МеніМенес, Хор Аха
2ЦеціЦеці I, Атоціс
3Іцеці[1]Джэр, Хор Джэр
4ІтаУаджы, Джэт
5СепаціДэн, Удзіму[2]
6МерыбіапАджыб, Анеджыб
7СемсуСемерхет
8Кебех(у)Каа

II дынастыя

правіць
Царскія картушы з 9 па 14
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
9БеджауХатэпсехемуі
10КакауНебра, Ранеб[2]
11БанечэрНінечэр
12УаджнесУнег
13СенедзіСенед
14ДжаджаіХасехемуі

К канцу 2-й дынастыі Верхнім і Ніжнім Егіптам адначасова правілі розныя фараоны, якія змагаліся адзін з адным за ўладу над усім Егіптам. Гэтыя цары не былі ўключаны ў Абідаскі спіс. Гл. спіс фараонаў.

III дынастыя

правіць
Царскія картушы з 15 па 19
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
15НебкаСанахт
16Джосер-СаДжосер, Хор Нечэрыхет
17ЦеціСехемхет, Джосерцеці, Джосерці
18СеджэсХаба, Худжэфа II
19НеферкараНебкара, Месахрыс

IV дынастыя

правіць
Царскія картушы з 20 па 25
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
20СнеферуСнофру, Сорыс
21ХуфуХеопс
22ДжэдэфраРаджэдэф
23ХафраХефрэн
24МенкаўраМікерын
25ШэпсескафШэпесхет

V дынастыя

правіць
Царскія картушы з 26 па 33
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
26Усеркаф
27СахураНебхау
28КакаіНеферыркара
29НеферефраРанеферэф
30НіусерраІні
31МенкаухорІкаухор, Менхерес
32ДжэдкараІсесі, Танхерэс
33УнісУнас, Оннас

(Пасля № 28 адсутнічае Шэпескара.)

VI дынастыя

правіць
Царскія картушы з 34 па 39
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
34ЦеціЦеці II, Схатэптаўі
35Усеркара
36МерыраПепі I, Меры-таўі
37МерэнраМерэнра I, Немціемсаф, Менцесуфіс
38НеферкараПепі II, Піопі II
39Мерэнра II НемціемсафНемціемсаф II, Мерэнра

Першы пераходны перыяд часткова прапушчаны, пра 7-ю дынастыю наогул не ўпамінаецца.

З 39-га картуша пачынаецца другі рад Абідаскага спіса.

VIII дынастыя

правіць
Царскія картушы з 40 па 47
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
40Нечэрыкара
41Менкара
42НеферкараНеферкара II
43Неферкара Небі
44Джэдкара Шэмаі
45Неферкара Хенду
46Меренхор
47НеферкамінСнеферка
Царскія картушы з 48 па 56
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
48НікараНікара I
49Неферкара ЦерэруНеферкара V
50Неферкахор
51Неферкара Пепі сенебНеферка-шэры
52Неферкамін Ану(Снеферка Ану)
53КакаўраКакаўра Ібі
54Неферкаўра
55НеферкаўхорНеферкаўхор Хуўхапі
56НеферыркараНеферыркара II

XI, XII дынастыя

правіць
Царскія картушы з 57 па 61
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
57НебхепетраМентухатэп II
58СанхкараМентухатэп III
59СхатэпібраАменемхет I, Аменемхат I, Аменемес
60ХеперкараСенусерт I, Сезастрыс I, Сесанхосіс
61НебукаўраАменемхет II
Царскія картушы з 62 па 65
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
62ХахеперраСенусерт II, Сезастрыс II
63ХакаўраСенусерт III, Сезастрыс III
64НімаатраАменемхет III
65МаахерураАменемхет IV

XVIII дынастыя

правіць
Царскія картушы з 66 па 74
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
66НебпехціраЯхмас I
67ДжэсеркараАменхатэп I, Аменофіс I
68АахеперкараТутмас I, Джэхуцімес
69АахеперэнраТутмас II, Джэхуцімес
70МенхеперраТутмас III, Джэхуцімес
71АахеперураАменхатэп II, Аменофіс II
72МехеперураТутмас IV, Джэхуцімес
73НебмаатраАменхатэп III, Аменофіс III
74Джэсерхеперура-СетэпенраХарэмхеб

XIX дынастыя

правіць
Царскія картушы 75 і 76
імяіншыя ўжывальныя імёнытлумачэнне імені
75МенпехціраРамсес I
76МенмаатраСеці I

Заканчэнне спіса

правіць

Спіс цароў завяршаецца ўнізе трэцім радам. Гэты рад уяўляе сабой нешта падобнае да фрыза, састаўленага з картушаў Сеці I з яго асабістым ("Са Ра" = Сын Ра) і тронным ("Нісут" = цар) імёнамі, якія чаргуюцца адно з адным.

Фрыз пад спісам цароў

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Thomas Schneider: Lexikon der Pharaonen. Artemis, Zürch, 1994.
  2. а б Rainer Stadelmann: Die ägyptischen Pyramiden. 3. Aufl. Wiss. Buchgesellschaft, Mainz. 1997. ISBN 3-8053-1142-7

Літаратура

правіць
  • Wolfgang Helck: Untersuchungen zu Manetho und den ägyptischen Königslisten (= Untersuchungen zur Geschichte und Altertumskunde Aegyptens 18). Akademie-Verlag, Berlin 1956.
  • Thomas Schneider: Lexikon der Pharaonen. Artemis & Winkler, Zürch 1994, ISBN 3-7608-1102-7.
  • Jürgen von Beckerath: Handbuch der ägyptischen Königsnamen. 2. verbesserte und erweiterte Auflage der Erstausgabe 1984. von Zabern, Mainz 1999, ISBN 3-8053-2591-6, (Münchner ägyptologische Studien (MÄS) 49).

Спасылкі

правіць


🔥 Top keywords: