Імперыя (правінцыя)

правінцыя ў рэгіёне Лігурыя, Італія

Імперыя (італ.: Provincia di Imperia) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лігурыя. Размешчана на ўзбярэжжы Лігурыйскага мора, мяжуе з захаду з Францыяй, з усходу і поўначы — з італьянскімі правінцыямі Савона і Кунеа. Цэнтр правінцыі, горад Імперыя, размешчаны за 203 км на поўдзень ад Турына і за 117 км на захад ад Генуі. Паветраныя зносіны — праз аэрапорты Турына і Ніцы. Неафіцыйная назва правінцыі — італ.: Riviera dei Fiori — «Кветкавая Рыўера» — паказвае на культурнае і эканамічнае адзінства з французскай Рыўерай, а таксама на развітае кветкаводства з цэнтрамі ў Сан-Рэма і Вентымілья.

Імперыя
акс.: Impèria
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Італія
Уваходзіць уЛігурыя
Адміністрацыйны цэнтр
ГлаваЛуіджы Сапа[d]
Плошча
  • 1 156,13 км²
Імперыя на карце
Часавы поясUTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2IT-IM
Паштовыя індэксы18100, 18010-18039
Код аўтам. нумароўIM
Афіцыйны сайт (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі