.tel — агульны дамэн верхняга ўзроўню, які прапануецца выкарыстоўваць для захоўваньня і кіраваньня пэрсанальнымі і карпаратыўнымі кантактамі.

.tel
Уведзены2005
Тып дамэнуагульны дамэн верхняга ўзроўню
Статусухвалены
РэгістратарTelnic Limited
АрганізатарTelname Limited
Прызначэньнезахоўваньне і кіраваньне пэрсанальнымі і карпаратыўнымі кантактамі
Выкарыстаньнепакуль не выкарыстоўваецца
ДакумэнтыICANN New sTLD RFP Application
Разьвязаньне спрэчакUDRP, Sunrise dispute resolution procedure
Вэб-старонкаTelnic

Па задуме спонсараў дамэну, ён будзе зьяўляцца зонай захоўваньня кантактнай інфармацыі, кіраваць якой змогуць самі карыстальнікі. Уладальнікі дамэнаў будуць самастойна вызначаць, якую кантактную інфармацыю яны будуць разьмяшчаць у сваім дамэне, гэта могуць быць тэлефонныя нумары, адрасы вэб-бачынааў і электроннай пошты, а таксама нумары службаў імгненнага абмену паведамленьнямі, такіх як ICQ або Windows Messenger.

Гісторыя

рэдагаваць

Гэта ўжо ня першая спроба запуску дамэну .tel. Папярэдняя заяўка, якая паступіла яшчэ ў кастрычніку 2000 году ад папулярызатара VoIP Джэфа Палвэра была адхіленая. Ідэя Палвэра складалася ў простым перакладзе і без таго ўнікальных нумароў тэлефонаў у інтэрнэт-адрасы. Аднак гэта выклікала бы канфлікт з наяўнай схемай кампаніі ENUM, якая прапаноўвала аб’яднаць тэлефонныя нумары і DNS.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць