Нун (літара арабіцы)

Нун (па-арабску: نون‎‎‎) — літара арабскага альфабэту, якая пазначае гук [n]. У абджадыі мае лічбавае значэньне 50.

Формы рэдагаваць

Формы літары нун (араб. ن‎‎‎)
ـن
ـنـ
نـ
ن‎‎
напрыканцыу сярэдзінена пачаткуасобна

Выкарыстаньне рэдагаваць

Літара выкарыстоўваецца ўва ўсіх артаграфіях на арабскай аснове, у тым ліку і ў беларускай арабіцы. Гэтая літара ніколі не выкарыстоўваецца ў стандартнай ці клясычнай арабскай мове для пазначэньня гуку [n] у канчатках нявызначанасьці ([an, in, un]). У гэтых канчатках выкарыстоўваюцца асаблівыя знакі нунацыі, г.зв. танўін.

Нун зьяўляецца сонечнаю літарай, г.зн. яна асымілюе папярэдні артыкль al-, які пасьля яе чытаецца як an-.