Красавіцкія тэзы
«Красавіцкія тэзы» (па-расейску: Апрельские тезисы) — праграма дзеяньняў расейскіх бальшавікоў пасьля Лютаўскай рэвалюцыі, плян барацьбы за перарастаньне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў рэвалюцыю сацыялістычную шляхам захопу ўлады, прапанаваны Ўладзімерам Леніным пасьля вяртаньня ў Петраград з эміграцыі ў красавіку 1917 году. Тэкст тэзаў быў апублікаваны ў бальшавіцкай газэце «Праўда» 7 красавіка 1917 году.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/%D0%92%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%83%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%BD%D0%B0_%D1%81_%D0%90%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%BC%D0%B8_%D1%82%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B8_%D0%B2_%D0%A2%D0%B0%D0%B2%D1%80%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%BC_%D0%B4%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%86%D0%B5.gif/300px-%D0%92%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%83%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%9B%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%BD%D0%B0_%D1%81_%D0%90%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%BC%D0%B8_%D1%82%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B8_%D0%B2_%D0%A2%D0%B0%D0%B2%D1%80%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%BC_%D0%B4%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%86%D0%B5.gif)
Зьмест
рэдагаваць«Красавіцкія тэзы» ўключаюць у сябе 10 палажэньняў:
- Рэзкая крытыка вайны;
- Буржуазна-лібэральная стадыя рэвалюцыі скончана і варта пераходзіць да рэвалюцыі сацыялістычнай, падчас якой улада павінна перайсьці ў рукі пралетарыяту і бяднейшага сялянства;
- Аніякай падтрымкі Часоваму ўраду;
- Неабходнасьць супрацьстаяньня блёку дробнабуржуазных апартуністычных элемэнтаў пры адначасовым прасоўваньні лёзунгу аб неабходнасьці пераходу ўсёй дзяржаўнай улады да Саветаў рабочых дэпутатаў;
- Непарлямэнцкая рэспубліка, а рэспубліка Саветаў рабочых, батрацкіх і сялянскіх дэпутатаў па ўсёй краіне, зьнізу даверху, са скасаваньнем паліцыі, войска і бюракратычнага апарату і замене сталага войска ўсеагульным узбраеньнем народу;
- Аграрная рэформа — канфіскацыя ўсіх зямель дваранства і нацыяналізацыя ўсіх зямель у краіне;
- Банкаўская рэформа — зьліцьцё ўсіх банкаў краіны ў адзін агульнанацыянальны банк, падкантрольны Саветам рабочых дэпутатаў;
- Кантроль Саветаў за грамадзкай вытворчасьцю і разьмеркаваньнем прадуктаў;
- Партыйныя задачы РСДРП (б), у тым ліку перайменаваньне ў Камуністычную партыю;
- «Абнаўленне інтэрнацыяналу».
Публікацыю саміх тэзаў Ленін суправадзіў кароткай прадмовай і прасторным камэнтарам, які сканчаецца крытыкай Пляханава. Фактычна ў «Красавіцкіх тэзах» былі сфармуляваны асновы ленінізму. Яны сталі праграмай дзеяньняў бальшавікоў у дакастрычніцкі пэрыяд, служылі ідэалягічнай базай для дзейнасьці камуністаў пасьля захопу ўлады і абгрунтаваньнем іхнай дыктатуры ў СССР. Вывучэньне «Красавіцкіх тэзаў» у савецкі час было важнай часткай ідэалягічнай адукацыі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Красавіцкія тэзы. Гісторыя Ўкраіны.