Дзяржава Тэўтонскага ордэну

Дзяржава Тэўтонскага ордэна (па-нямецку: Deutschordensland, Ordensstaat) сфармавалася ў выніку заваёваў Тэўтонскімі рыцарамі земляў прусаў падчас Паўночнага крыжовага паходу ў 1224 годзе. У 1237 годзе Лівонскае брацтва воінаў Хрыста стала Лівонскім ландмайстэрствам Тэўтонскага ордэну, і кантраляваная ім тэрыторыя таксама ўвайшла ў склад ордэнскай дзяржавы. У 1346 годзе дацкі кароль за 19 000 кельнскіх марак прадаў Ордэну тэрыторыю дацкага герцагства Эстляндыя; фармальная зьмена сувэрэнітэту адбылася 1 лістапада 1346 году.

Дзяржава Тэўтонскага ордэну
Deutschordensland
1224—1525
 

 

СьцягГерб
СьцягГерб
Месцазнаходжаньне
СталіцаМальбарк (1308—1454)
Кёнігсбэрг (1454—1525)
Форма кіраваньняТэакратыя

Пасьля паразы ў Грунвальдзкай бітве ў 1410 годзе пачаўся заняпад Тэўтонскага ордэну. Лівонскія землі аддзяліліся, утварыўшы Лівонскую канфэдэрацыю. Пасьля Трынаццацігадовай вайны ў 1466 годзе заходняя частка ордэнскае дзяржавы вылучылася ў г. зв. «Каралеўскую Прусію» і ўвайшла ў склад Польскага каралеўства. Астатняя частка падчас Рэфармацыі была сэкулярызаваная і ў 1525 годзе стала сьвецкім герцагствам Прусія, якое знаходзілася ў васальнай залежнасьці ад польскага караля.

Утварэньне дзяржавы

рэдагаваць

Да зьяўленьня тэўтонскіх рыцараў землі прусаў вытрымалі шмат спробаў заваёвы. У 997 годзе польскі князь Баляслаў I Храбры адправіў да прусаў Адальбэрта Праскага прапаведваць хрысьціянства. У 1147 годзе Баляслаў IV Кучаравы атакаваў прусаў з дапамогай рускіх войскаў, але ня змог заваяваць іх. Спробы заваяваць прусаў узмацніліся, калі да ўлады прыйшоў Конрад I Мазавецкі.Прусы пасьпяхова адбілі большасьць нападаў і паспрабавалі нанесьці Конраду зваротны ўдар, аднак той паступова захопліваў землі прусаў і яцьвягаў (сучаснае Падляшша). Прусы паспрабавалі выціснуць польска-мазавецкія сілы з Судавіі і Хэлмшчыны, што прывяло да разрабаваньня гэтых тэрыторый.У 1208 годзе Конрад Мазавецкі паспрабаваў заклікаць да крыжовага паходу супраць прусаў, але гэтая спроба не прывяла да посьпеху. На параду Крысьціяна, першага прускага біскупа, Конрад стварыў Добжынскі ордэн для барацьбы з прусамі, але з гэтай ідэі нічога добрага ня выйшла. Тады, на параду Папы, Конрад зноў заклікаў да крыжовыга паходу, і паклікаў на дапамогу Тэўтонскі ордэн. Пачаліся прускія крыжовыя паходы, якія доўжыліся 60 гадоў.У 1211 годзе вугорскі кароль Андраш II дараваў Тэўтонскаму ордэну Бурценланд на паўднёвай мяжы Трансыльваніі, аднак у 1225 годзе ён выгнаў адтуль рыцараў, і тым давялося перабазавацца да Балтыйскага мора. Перад гэтым, у 1224 годзе, імпэратар Фрыдрых II абвясьціў у Катаніі, што Лівонія, Прусія (з Самбіяй) і прылеглыя тэрыторыі маюць статус Reichsfreie, гэта значыць падпарадкоўваюцца непасрэдна Рыма-Каталіцкай царкве і Сьвятой Рымскай імпэрыі, а не мясцовым правіцелям. У канцы 1224 году Папа Ганорый III прызначыў Гільёма Мадэнскага сваім легатам у Лівоніі, Прусіі й іншых землях.У выніку выдадзенага ў Рыміні імпэратарскага эдыкту і абвешчанай у Рыеці папскай булы Прусія стала валоданьнем Тэўтонскага ордэну.

XIII стагодзьдзе

рэдагаваць

У 1234 годзе Тэўтонскі ордэн паглынуў рэшткі Добжынскага ордэну, а ў 1237 годзе — Ордэн мечаносцаў. Паглынаньне Ордэну мечаносцаў прынесла Тэўтонскім ордэнам землі Прыбалтыкі.У 1243 годзе папскі легат Гільём Мадэнскі падзяліў Прусію на чатыры дыяцэзіі: Кульмерланд, Памэзанія, Вармія і Самбія. Гэтыя дыяцэзіі падпарадкоўваліся Рыскай архідыяцэзіі.

XIV стагодзьдзе

рэдагаваць

У пачатку XIV стагодзьдзя Памэранія сталася яблыкам разладу паміж маркграфамі Брандэнбурга і князямі Польшчы. 8 жніўня 1305 году Брандэнбург падпісаў дамову з каралём Вугоршчыны і Багеміі Вацлавам III, паабяцаўшы яму Маркграфства Мэйсэн у абмен на Памэрэлію. У адказ польскі князь Уладзіслаў Лакеток зьвярнуўся па дапамогу да Тэўтонскага ордэну. У лістападзе 1308 году Данцыг быў узяты Тэўтонскім рыцарамі, якія ўчынілі крывавую разьню яго насельніцтва. У верасьні 1309 году маркграф Вальдэмар паводле Солдынскага міру прадаў за 10 000 марак свае правы на Данцыг Тэўтонскаму ордэну.Прэтэнзіі Тэўтонскага ордэна на Данцыг былі аспрэчаны польскімі каралямі Ўладзіславам I і Казімерам III. Гэта прывяло да сэрыі крывавых канфліктаў і юрыдычнага разгляду ў папскім судзе ў 1320 і 1333 гадах. Нарэшце, у 1343 годзе, паводле Каліскага міру Тэўтонскі ордэн прызнаў, што Памэрэлія зьяўляецца фэодам Польшчы, і таму польскія каралі маюць права на тытул «герцаг Памэраніі».