Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Выбраныя артыкулы»)
Скарачэньне:
ВП:АА
Абраныя артыкулыартыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.

Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу.

Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 41 абраны артыкул з агульнай колькасьці 86 826 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 2117 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня.

Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі () ў верхнім правым куце старонкі.

Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці.

Якасны зьмест:

Дапаможныя сродкі:

Зьвязаныя матэрыялы:

Цяперашні абраны артыкул рэдагаваць

Ян Чачот
Ян Чачот

Ян Антоні Чачот (7 ліпеня 1796, в. Малюшычы, Наваградзкі павет — 23 жніўня 1847, мястэчка Ротніца пад Друскенікамі, Гарадзенскі павет) — паэт-рамантык, філямат, фальклярыст, этнограф і драматург; сябра Адама Міцкевіча; адзін з найбуйнейшых дзеячоў беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа XIX стагодзьдзя.

Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў тэарэтычнае пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. У сваёй баляднай творчасьці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў.

Яго руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру і спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх дасьледнікаў, зьяўляецца досьвіткам беларускага нацыянальнага адраджэньня. У пераважнай бальшыні выпадкаў паэт называе беларускую мову XIX стагодзьдзя «славянакрывіцкай мовай» альбо «крывіцкім дыялектам».
(артыкул цалкам…)

Навука
Навука

Навука

Геаграфія
Геаграфія

Геаграфія

Гісторыя
Гісторыя

Гісторыя

Эканоміка й фінансы
Эканоміка й фінансы

Эканоміка й фінансы

Мастацтва
Мастацтва

Мастацтва

Культура і грамадзтва
Культура і грамадзтва

Культура і грамадзтва

Пэрсаналіі
Пэрсаналіі

Пэрсаналіі

Рознае
Рознае

Рознае

  • Рамяство: