Брэст (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Брэст» (па-француску: Stade Brestois 29) — францускі футбольны клюб з гораду Брэсту. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе. Найбольшым посьпехам клюбу лічыцца 8 месца ў 1987 годзе. У першыя гады свайго існаваньня клюб зьведаў хуткі рост у герархіі футбольных аматарскіх рэгіянальных лігаў чэмпіянату Францыі, дайшоўшы да трэцяга ўзроўню францускага футболу ў 1958 годзе. Клюб прасунуўся ў другі дывізіён ў 1970 годзе і, нарэшце, атрымаў квіток у Лігу 1 у 1979 годзе. Свайго піку «Брэст» дасягнуў паміж 1981 і 1991 гадамі, калі галоўным трэнэрам клюбу зьяўляўся Франсуа Івэнэк. У тыя час клюб 9 сэзонаў правёў у элітным дывізіёне краіны. У 1991 годзе клюб быў паніжаны з-за банкруцтва. Да 2004 году клюб гуляў у ніжэйшых лігах пакуль ня выйшаў у Лігу 2, а Лігі 1 дасягнуў у 2010 годзе.

Брэст
Поўная назваStade Brestois 29
Заснаваны1903
ГорадБрэст, Францыя
СтадыёнСтад Фрэнсіс Ле Бле
Умяшчальнасьць: 15 097
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 1
 · 2022—202314 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Брэсцкі клюб узначальвае з 2010 году францускі прадпрымальнік Мішэль Гіё.

Гісторыя рэдагаваць

Афіцыйна клюб быў створаны ў 1950 годзе ў выніку зьліцьця пяці мясцовых камандаў. Тым ня менш, ранейшая каманда «Брэст», заснаваная ў 1903 годзе, доўгі час гуляла ў адной з рэгіёнальных амарскіх лігаў.

«Армарыканскі Брэст» рэдагаваць

Спартовая сэкцыя ў імя Сэн-Люі была створана ў 1903 годзе, якая атрымала назву «Армарыканскі Брэст» (франц. L’Armoricaine de Brest). Да Першай сусьветнай вайны, 500 юнакоў і 400 дзяцей наведвалі розныя мерапрыемствы, якія была арганізаваныя клюбам, як то ваенная падрыхтоўка, стральба, футбол, лёгкая атлетыка, мужчынская гімнастыка, тэатар, хор, аркестар і іншыя гурткі.

У шэрагах «Армарыканскага Брэсту» ў пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі выступалі такія гульцы зборнай Францыі, як Алексі Тэпо, Рабэр Каа й Жан Гіго.

Аб’яднаньне рэдагаваць

У 1950 годзе адбылося зьліцьцё пяці клюбаў у адзін клюб «Брэст», сярод гэтых клюбаў быў і «Армарыканскі Брэст». Дзякуючы гэтаму аб’яднаньню справы клюбу паўшлі ў гору, у 1952 годзе клюб прасунуўся ў Ганаровы дывізіён. «Брэст», нарэшце, атрымаў перамогу ў аматарскім чэмпіянаце Францыі ў 1958 годзе, апярэдзіўшы клюб «Вальтыжэр Шатабрыян». Аднак у 1963 годзе клюб вярнуўся ў Ганаровую лігу.

У наступныя гады «Брэст» чакаў новы час уздыму, клюб вярнуўся ў аматарскую лігу ў 1966 годзе, перш чым прасунуцца ў Лігу 2 пасьля ейнага пашырэньня ў 1970 годзе.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
2 АбБрэдлі Ляко2002
3 АбЛіліян Бразье1999
5 АбБрэндан Шарданэ (капітан)1994
7 НапМартын Сатрыяна (ар. Інтэр)2001
8 ПАЮго Маньецьці1998
9 НапСтыў Муніе1994
10 НапРамэн Дэль Кастыльлё1996
11 ПААксэль Камблян2003
12 АбЛюк Загбэ2005
14 НапАдрыян Лёбо1999
16 БрЯн Марыя1994
18 АбАнтанін Картылье (ар. Манака)2004
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
19 АбЖардан Амаві (ар. Марсэль)1994
20 ПАП’ер Ліс-Мэлю1993
21 НапБіляль Браімі (ар. Ніцца)2000
22 НапЖэрэмі Лё Дуарон1998
23 ПАКамары Думбія (ар. Рэймс)2003
25 АбЖульен Лё Кардыналь (ар. Лянс)1997
26 ПАМатыяш Пэрэйра Лажы1996
27 АбКені Ляля1991
28 ПАЖанас Мартэн1990
30 БрГрэгуар Кудэр1999
40 БрМарка Бізат1991
45 ПАМадзі Камара1998

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць