Жаўтапузік

Жаўтапу́зік, глушэц (Pseudopus apodus) — яшчарка сямейства Вераценніцавыя.

Жаўтапузік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudopus apodus Pallas, 1775

Сінонімы
Ophisaurus apodus

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1146503
NCBI  672774
EOL  1055529
FW  135193

Даўжыня да 1,5 м, маса да 550 г. Верхняя частка цела бурая, брудна-бурая з аліўкавым або чырванавата-бурым адценнем, ніжняя — жоўта-бурая або мяснога колеру. Цела змеепадобнае, без ног (у самцоў захаваліся рудыменты задніх ног). Пад луской залягаюць касцявыя пласцінкі (астэадэрмы). Па баках цела глыбокая маршчына скуры, высланая дробнай луской.

Пашыраны ў Паўднёва-Заходняй Еўропе, Сярэдняй і Паўднёва-Заходняй Азіі. Жыве пераважна ў сухіх месцах, з густой расліннасцю. Кормяцца беспазваночнымі (пераважна насякомымі і малюскамі), дробнымі пазваночнымі.

Адкладваюць 8—10 яец.

Літаратура правіць

  • Жаўтапузік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).