Ерэван (арм.: Երևան) — горад у Арменіі, сталіца краіны. Размешчаны ў левабярэжнай (па рацэ Аракс) частцы Арарацкай раўніны і часткова на вулканічным плато, на вышыні над узроўнем мора ад 850 да 1300 м. Праз Ерэван працякае найбуйнейшая рака Арменіі Раздан.

Горад
Ерэван
арм.: Երևան
ГербСцяг
ГербСцяг
Ерэван з Араратам
Ерэван з Араратам
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Мэр
Айк Маруцян
Заснаваны
782 да н.э.[1]
Першая згадка
782 да н.э.
Ранейшыя назвы
Эрэбуні, Эрывань
Плошча
300 км²
Вышыня цэнтра
900—1200 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 1 092 800 чал. (2022)[3]
Шчыльнасць
4942 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Армянская апостальская царква
Часавы пояс
Тэлефонны код
+374 (10)
Паштовыя індэксы
0001—0099
Аўтамабільны код
01-10, 11-13 (з 2007), 14-18 (з 2008), 19 (з 2009) 61-65, 67, 68
Афіцыйны сайт
www.yerevan.am
(арм.)(англ.)
Ерэван на карце Арменіі
Ерэван (Арменія)
Ерэван
Манумент «Маці-Арменія» на паштовай марцы Арменіі, 2011 г.

Ерэван — найбуйнейшы горад Арменіі. Насельніцтва складае 1,2 млн чал. (2011). Важнейшы палітычны, культурны, навуковы і прамысловы цэнтр, а таксама галоўны транспартны вузел краіны. 2 аэрапорты: Эрэбуні і Звартноц. Метрапалітэн.

Геаграфія правіць

Спадарожнікавы здымак горада

Ерэван знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Арарацкай раўніны, размешчанай у цэнтральнай частцы Армянскага нагор’я. Плато, на якім размешчаны Ерэван, з трох бакоў акаймавана горамі — на паўночным захадзе знаходзіцца гара Арагац, на поўначы — Канакерскае пласкагор’е, а на ўсходзе — Гегамскія горы. На поўдні Ерэванская катлавіна спускаецца ў даліну ракі Аракс, за якой узвышаецца масіў Вялікага і Малога Араратаў.Рэльеф Ерэвана адрозніваецца вялікай разнастайнасцю, ваганні вышынь у яго межах дасягаюць 400 метраў. Праз горад, у маляўнічай цясніне, працякае рака Раздан.Асаблівасці рэльефу, клімат, вывучэнне ружы вятроў на гэтым горным плато ляглі ў аснову першага генеральнага плана Ерэвана, створанага акадэмікам архітэктуры А. Таманянам у 1924 годзе. Паводле гэтага плана Ерэван быў задуманы як горад з радыяльна-кальцавой планіроўкай цэнтра, якая захоўвала кірункі магістраляў, што склаліся гістарычна, і значныя помнікі гісторыі і культуры. Усе наступныя генеральныя планы і праекты забудовы Ерэвана, галоўным чынам, працягвалі ідэі А. Таманяна[4].

Клімат правіць

Ерэван размешчаны ў дзвюх ландшафтных зонах: паўпустынна-пустынная пераважае на вышыні 850—1000 м, сухая стэпавая — вышэй[5]. Штогадовая сярэдняя тэмпература паветра складае 11,8 °C, летам +25 °C, зімой −4-5 °C, абсалютны максімум +42 °C, абсалютны мінімум −31 °C. Штогадовае сонечнае ззянне дасягае ў сярэднім 2700 гадзін[5]. Перыяд без замаразкаў доўжыцца 213—224 дзён. Адносная вільготнасць паветра ад 44-45 % улетку да 70-80 % узімку[6].

Летні сезон доўжыцца больш за 4 месяцы з сухім і гарачым надвор’ем, сярэдняя тэмпература паветра ў жніўні 22-26 °C, віновая тэмпература роўная 41,4 °C. Вятры, якія дзьмуць улетку, становяцца мацнейшымі ў другой палове дня дасягаючы часам 15-20 м/с. Зіма ўмерана халодная: пастаяннае снежнае покрыва ўтвараецца не кожны год. Сярэдняя тэмпература ў студзені −4-6 °C, найменшая тэмпература −31 °C. Вясна кароткая з няўстойлівым надвор’ем. Восені ўласцівае мяккае, сонечнае і зацішнае надвор’е. Сярэднегадавы аб’ём атмасферных ападкаў 250—370 мм. Максімум ападкаў выпадае ў маі[5].

Верхнія пласты глебы разнастайныя: ад шэра-карычневых да пераважных карычневых[5].

Клімат (1897)
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Сярэдняя тэмпература, °C−2−1,65,012,618,821,424,32520,613,66,2−1,412,2
Крыніца: ЭСБЕ
Клімат Ерэвана
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Абсалютны максімум, °C19,519,628,035,034,238,641,642,040,034,126,020,042,0
Сярэдні максімум, °C1,25,512,619,424,129,933,733,428,721,012,44,618,9
Сярэдняя тэмпература, °C−3,60,16,312,917,422,626,426,121,113,86,2−0,212,4
Сярэдні мінімум, °C−7,5−4,40,77,011,215,419,418,713,47,51,1−3,96,6
Абсалютны мінімум, °C−27,6−26−19,1−10,2−0,63,77,57,90,1−6,5−14,4−28,2−28,2
Норма ападкаў, мм2021295141211698322620294
Крыніца: Надвор'е і клімат

Гісторыя правіць

Урарцкі цар Аргішці I у 782 да н. э. пабудаваў крэпасць Эрэбуні, з якой і паўстаў сучасны Ерэван (адсюль жа паходзіць і назва горада). Эканамічнае і палітычнае значэнне горада ўзрастае з сярэдзіны 13 ст., калі Ерэван становіцца важным вузлавым пунктам на шляхах з Арарацкай даліны ў Паўночнае Закаўказзе. З 1440 года Ерэван — адміністрацыйны цэнтр Усходняй Арменіі. З 1513 па 1735 год крэпасць і горад шмат разоў падвяргаліся спусташальным нашэсцям персаў і туркаў.

Панарама Ерэвана. Гравюра з кнігі Жана Шардэна

У 1604 годзе Ерэван захоплены войскамі іранскага шаха Абаса I; армянскае насельніцтва сагнана ў Іран, але неўзабаве горад быў адноўлены і стаў цэнтрам Ерэванскага ханства. У 17 ст. у Ерэване назіраецца некаторы эканамічны ўздым. Ерэван становіцца буйным цэнтрам гандлю і рамяства. У выніку руска-іранскай вайны 1826-28 гадах Ерэван быў узяты рускімі войскамі (1 кастрычніка 1827) і ў складзе Усходняй Арменіі па Туркманчайскім дагаворы 1828 года далучаны да Расійскай імперыі. У 1828-40 гадах — Ерэван — цэнтр Армянскай вобласці, затым — павятовы горад, з 1849 года — цэнтр Эрыванскай губерні. Злучаны чыгункай праз Александропаль (цяпер Гюмры) з Тбілісі ў 1902 годзе, а ў 1908 годзе з Джульфай.

У маі 1918 года Ерэван становіцца сталіцай Рэспублікі Арменія. У пачатку снежня 1920 года Ерэван быў захоплены Чырвонай Арміяй; 18 лютага 1921 года ў выніку агульнанацыянальнага паўстання Савецкая ўлада была звергнута, аднак 2 красавіка РСЧА ізноў захапіла Ерэван, на 70 гадоў усталявалася Савецкая ўлада.

З пачатку 1988 года ў Ерэване на плошчы каля Опернага тэатра пачаліся масавыя мітынгі карабахскага руху, якія перараслі ў рух за незалежнасць Арменіі.

Эканоміка правіць

Транспарт правіць

Адукацыя і навука правіць

Тэатры правіць

Музеі правіць

Славутасці правіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. https://www.yerevan.am/am/our-city/
  2. Эривань // Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Акционерное общество «Советская энциклопедия», 1920.
  3. https://armstat.am/file/article/population_01_22.pdf
  4. В. Н. Белый, И. В. Белая-Барсегян. Армения, Энциклопедия путешественника / С. Т. Амбарцумян. — Ереван: Армянская Советская Энциклопедия, 1990. — С. 101 - 144. — 318 с. — 100 000 экз. экз. — ISBN 5-89700-002-6.
  5. а б в г Climate conditions (англ.)(недаступная спасылка). Муніцыпалітэт Ерэвана. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2013. Праверана 24 красавіка 2017.
  6. Клімат Ерэвана

Літаратура правіць