Джэсіка Альба

Джэсіка Марыя Альба (англ.: Jessica Marie Alba; нар. 28 красавіка 1981 г.) — амерыканская актрыса.

Джэсіка Альба
англ.: Jessica Alba
Джэсіка Альба для кампаніі «Culturelle».
Джэсіка Альба для кампаніі «Culturelle».
Імя пры нараджэнніДжэсіка Марыя Альба
Дата нараджэння28 красавіка 1981(1981-04-28)[1][2] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
МужCash Garner Warren[d]
ДзеціHonor Warren[d], Haven Warren[d] і Hayes Warren[d]
Адукацыя
Прафесіятэлеактрыса, кінаактрыса, бізнесмен, мадэль, тэатральная актрыса, актрыса агучвання
Кар’ера1994 — цяперашні час
Узнагароды
IMDbID 0004695
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэле- і кінакар'ера для Альбы пачалася ў 13 гадоў з яе з'яўлення ў фільме «Закінуты лагер» і серыяле «Таемны свет Алекс Мак» (1994). Зрабілася вядомай дзякуючы галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Цёмны анёл» (2000—2002). Пазней Джэсіка здымалася ў розных фільмах, уключаючы «Горад грахоў» (2005) і «Фантастычная чацвёрка» (2005).

Альба па выніках галасавання на вэб-партале AskMen.com стала нумарам адзін у спісе «99 самых жаданых жанчын» 2006 года, таксама «Самай сексуальнай жанчынай у свеце» па версіі часопіса FHM у 2007 годзе. Джэсіка атрымала мноства ўзнагарод за свае работы, уключаючы Teen Choice Award і Saturn Award у катэгорыі «Найлепшая тэлеактрыса» і намінацыю на «Залаты Глобус» за працу ў серыяле «Цёмны анёл».

Зноскі правіць

  1. Jessica Alba // GeneaStar
  2. Jessica Alba // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць