Барак Абама

44-ы Прэзідэнт ЗША

Барак Хусейн Абама II (англ.: Barack Hussein Obama II [bəˈrɑːk hʊˈseɪn oʊˈbɑːmə]; 4 жніўня 1961) — амерыканскі палітык, 44-ы Прэзідэнт ЗША (з 20 студзеня 2009 года да 20 студзеня 2017 года). Першы цемнаскуры прэзідэнт у гісторыі Злучаных Штатаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2009 года.

Барак Абама
англ.: Barack Obama[1][2]
35-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
4 лістапада 2008 — 20 студзеня 2009
ПапярэднікДжордж Уокер Буш
ПераемнікДональд Трамп
44-ы Прэзідэнт ЗША
20 студзеня 2009 — 20 студзеня 2017
ПапярэднікДжордж Уокер Буш
ПераемнікДональд Трамп
сенатар штата Ілінойс[d]
8 студзеня 1997 — 4 лістапада 2004
ПапярэднікAlice Palmer[d]
ПераемнікKwame Raoul[d]
Сенатар ЗША
3 студзеня 2005 — 3 студзеня 2007
ПапярэднікPeter Fitzgerald[d]
Сенатар ЗША
3 студзеня 2007 — 16 лістапада 2008
ПераемнікRoland Burris[d]
Нараджэнне4 жніўня 1961(1961-08-04)[3][4][…] (62 гады)
Родсям'я Барака Абамы[d][1][2]
Імя пры нараджэнніангл.: Barack Hussein Obama II[3]
БацькаБарак Хусейн Абама[d][3]
МаціЭн Данхэм[d][3]
ЖонкаМішэль Абама[5][6]
ДзеціНаташа Абама[d][1][2] і Малія Абама[d][1][2]
Веравызнаннепратэстанцтва, кангрэгацыяналізм[d][7], кангрэгацыяналізм[d] і United Church of Christ[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступеньбакалаўр мастацтваў[d][1][2] і доктар права[d][11]
Дзейнасцьпалітык, адвакат, палітычны публіцыст, community organizer, дзяржаўны дзеяч, юрыст, падкастар, навуковы работнік, мемуарыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфераcivil rights[d][1][2] і канстытуцыйнае права[d][1][2]
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Сайтbarackobama.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся у Ганалулу, Гаваі.Сенатар-дэмакрат ад штата Ілінойс. З 27 жніўня 2008 года афіцыйны кандыдат у Прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 4 лістапада 2008 (дзе яго асноўным супернікам быў Джон Сідні Макейн) Барак Хусейн Абама абраны 44-м Прэзідэнтам ЗША. 20 студзеня 2009 года ўступіў на пасаду Прэзідэнта.

Прыняў шэраг законаў для стымулявання эканомікі ва ўмовах эканамічнага крызісу, у тым ліку закон аб амерыканскім уздыме і рэінвеставанні 2009 года (англ.: American Recovery and Reinvestment Act of 2009) і закон аб падатковых льготах, падаўжэнні тэрміна страхавання па беспрацоўі і стварэнні працоўных месцаў 2010 года (англ.: Tax Relief, Unemployment Insurance Reauthorization, and Job Creation Act of 2010). За намаганні ў сферы міжнароднай дыпламатыі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2009 года. Вясной 2010 года рэалізаваў маштабную рэформу аховы здароўя, у выніку якой істотна павялічыўся доступ амерыканцаў да медыцынскага страхавання. Выступаў за «спыненне дыскрымінацыі» ў дачыненні да супольнасці ЛГБТ, а яго адміністрацыя заклікала Вярхоўны суд прызнаць закон аб абароне шлюбу (англ.: Defense of Marriage Act, DOMA) і Каліфарнійскую прапанову 8 (англ.: Proposition 8) незаконнымі. Павялічыў кантроль над агнястрэльнай зброяй у сувязі са стральбой у пачатковай школе «Сэндзі-Хук» (англ.: Sandy Hook). Пры Абаме адбылася ваенная інтэрвенцыя НАТА ў Лівіі, а таксама аперацыя, у выніку якой быў забіты Усама бін Ладэн. У 2011 годзе вывеў амерыканскія войскі з Іраку.

На прэзідэнцкіх выбарах 2012 года Абама апярэдзіў кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні, набраўшы 332 галасы ў калегіі выбаршчыкаў (51,1 % галасоў выбаршчыкаў) супраць 206 у Ромні.

У сувязі з актывізацыяй тэрарыстаў Ісламскай Дзяржавы пачаў новую ваенную кампанію ў 2014 годзе. Працягнуў працэс спынення баявых дзеянняў у Афганістане, істотна палепшыў палітычныя адносіны з Кубай, а таксама імкнуўся знайсці баланс у ядзерных перамовах з Іранам.

Жонка — Мішэль Абама.

Зноскі

Спасылкі правіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Барак Абама