Лібэ́рыя (па-ангельску: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінэяй, Кот д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлянтычнага акіяна.

Лібэрыя
лац. Liberyja

Republic of Liberia
Сьцяг ЛібэрыіГерб Лібэрыі
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: «The love of liberty brought us here» («Любоў да свабоды прывяла нас сюды»)
Дзяржаўны гімн: «All Hail, Liberia, Hail!»
Месцазнаходжаньне Лібэрыі
Афіцыйная моваангельская
СталіцаМанровія
Найбуйнейшы горадМанровія
Форма кіраваньня рэспубліка
Элен Джонсан Сэрліф
Джозэф Боакаі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
103-е месца ў сьвеце
111 369 км²
13,514
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
132-е месца ў сьвеце
3 955 000
35?5/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
158 месца ў сьвеце
$1,471 млрд
$373
ВалютаЛібэрыйскі даляр (LRD)
Часавы пасGMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад ЗША

26 ліпеня 1847
Аўтамабільны знакLB
Дамэн верхняга ўзроўню.lr
Тэлефонны код+231
Мапа Лібэрыі
Мапа Лібэрыі

Гісторыя рэдагаваць

Лібэрыя зьяўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узьнікла ў выніку дамовы паміж мясцовымі жыхарамі і Амэрыканскім Каляніяльным Таварыствам падпісанай ў 1821 годзе. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 году была прынятая канстытуцыя, якая пацьвердзіла незалежнасьць Лібэрыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна зьвязаная са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, як эканамічна, так і культурна.

У 1980 годзе Самюэль Доэ зьдзейсьніў вайсковы пераварот, забіў існуючага прэзыдэнта і зьверг урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясьціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 годзе пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Дое, а таксама вывад вайскоўцаў з улады. У 1997 годзе Чарлз Тэйлар, адзін з апанэнтаў Доэ, быў выбраны прэзыдэнтам Лібэрыі. 23 лістапада 2005 году на пасаду прэзыдэнта была выбрана Элен Джонсан Стэрліф.

Палітыка рэдагаваць

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

У адміністрацыйным пляне Лібэрыя дзеліцца на 15 правінцыяў:

Адміністрацыйны падзел Лібэрыі
ПравінцыяЦэнтарПлошча, км²Насельніцтва, тыс. чал
1.БоміТабмэнбург75548 570
2.БонгГбарнга804 000
3.ГбарполуАраука1263131 227
4.Гранд-БасаБучанан8759223 000
5.Гранд-Кэйп-МаўнтРобертспорт5827117 000
6.Гранд-ГедэхЗведру102 810
7.Гранд-КруБарклайвіль46 000
8.ЛофаВоіньяма11 637247 000
9.МаргібіКаката3263145 000
10.МэрылэндХарпер5350107 100
11.МонтсерадаБэнсанвіль2740982 000
12.НімбаСанікелі12 043415 000
13.Рывер КесРывер Кес438555 000
14.Рывер ГіФіштаўн74 800
15.СіноэГрынвіль10 25485 000

Геаграфія рэдагаваць

Асноўны артыкул: Геаграфія Лібэрыі

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы ў некалькіх сотнях кілямэтраў ад экватару. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд зьмяняецца з аддаленьнем ад марскога ўзьбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор’е, а потым у невысокія горы ў паўночна-заходняй частцы краіны.

Лібэрыя мяжуе з Гвінэяй (563 км) на поўначы, Сьера-Леонэ (306 км) і Кот д’Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэве (1380 м). Лясы займаюць 48% тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, сьпякотны, з траўня да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасьць ападкаў складае 5000 мм на ўзьбярэжжы і 1500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпэратура +25 °C.

Эканоміка рэдагаваць

Лібэрыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасьць атрыманьня лібэрыйскага сьцягу для карабля, а таксама адсутнасьць плацяжоў за яго выкарыстаньне прывяло да таго, што гандлёвы флёт, які плавае пад лібэрыйскім сьцягам адзін з самых вялікіх у сьвеце. Іх агульны танаж складае 99 млн тонаў.

Дэмаграфія рэдагаваць

Асноўны артыкул: Насельніцтва Лібэрыі

Насельніцтва Лібэрыі складаецца зь некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць патомкі вызваленых амэрыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5%), якіх называюць амэрыканалібэрыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадзкія і палітычныя пасады. Астатнія 95% насельніцтва складаюцца зь мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасьць пагаршаецца існаваньнем у краіне каля 20 моваў, а таксама распаўсюджанасьцю анімізму.

Спорт рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Лібэрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў