Зымба́бвэ (Рэспубліка Зымбабвэ, да 1980 г. Паўднёвая Радэзія) — краіна разьмешчаная ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе.

Зымбабвэ
лац. Zymbabve

анг. Republic of Zimbabwe
Сьцяг ЗымбабвэГерб Зымбабвэ
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: «Unity, Freedom, Work» («Адзінства, воля, праца»)
Дзяржаўны гімн: «Simudzai Mureza wedu WeZimbabwe, Kalibusiswe Ilizwe leZimbabwe»
Месцазнаходжаньне Зымбабвэ
Афіцыйная моваангельская
СталіцаХарарэ
Найбуйнейшы горадХарарэ
Форма кіраваньня рэспубліка
Эмэрсан Мнангагва
Vacant
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
60-е месца ў сьвеце
390 757 км²
1
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
68-е месца ў сьвеце
12 521 000
26/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
167 месца ў сьвеце
$4,644 млрд
$395
Валютаняма[1]
Часавы пасCAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

11 лістапада 1965
Аўтамабільны знакZW
Дамэн верхняга ўзроўню.zw
Тэлефонны код+263
Мапа Зымбабвэ
Мапа Зымбабвэ

Назва краіны зьвязвае яе зь першай дзяржавай на яе тэрыторыі — Манаматапа, сталіцай якога быў вялікі Зымбабвэ, а асноўным насельніцтвам — народ гокамэрэ, продкі сучасных шона, якія складаюць большасьць насельніцтва сучаснага Зымбабвэ.

Гісторыя рэдагаваць

Тэрыторыя Зымбабвэ першапачаткова была заселена бушмэнамі, якія зьявіліся тут у першым тысячагодзьдзі да н. э.

З VIII стагодзьдзя нашэсьце бантумоўных народаў, якія заваявалі тэрыторыю будучага Зымбабвэ, а бушмэнаў выцесьнілі на поўдзень, стварыўшы Вялікае Зымбабвэ ў Х стагодзьдзі. З XV стагодзьдзя ў складзе імпэрыі Манаматапа, якая атрымала найбольшае разьвіцьцё ў XV—XVI стагодзьдзях, распалася ў 1693 годзе ў выніку нашэсьця народу розьві. XVIII стагодзьдзе — розьві стварылі моцную племянную дзяржаву, якая пераняла традыцыі Вялікага Зымбабвэ.

У 1890 годзе Зымбабвэ была заваявана Вялікабрытаніяй і была зьменена назва на Радэзію. 1965 — абвяшчэньне незалежнасьці Радэзіі, з 1980 году была адноўленая назва Зымбабвэ.

Палітыка рэдагаваць

Зымбабвэ — рэспубліка, паводле канстытуцыі 1980 году, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на 6 гадоў парлямэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, удзельнікі якога таксама выбіраюцца тэрмінам на 6 гадоў, 12 парлямэнтарыяў назначаецца прэзыдэнтам, 10 племяннымі ўладарамі, 8 губэрнатарамі правінцыяў. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. У наш час улада належыць Робэрту Мугабэ.

Кіруючая партыя Зымбабвэ — ЗАНУ-ПФ пад кіраўніцтва Робэрта Мугабэ. Галоўная апазыцыйная партыя — Рух за дэмакратычныя перамены. На апошніх выбарах, паводле афіцыйных зьвестак Рух атрымаў 20% галасоў, аднак міжнародныя назіральнікі адзначылі шматлікія парушэньні, некаторыя прадстаўнікі апазыцыі былі нават забітыя.

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

Зымбабвэ падзелена на 8 правінцыяў, і два гарады з правінцыйным статусам (Харарэ і Булавая). Яны ў сваю чаргу дзеляцца на 59 акругаў, а тыя на 1200 муніцыпалітэтаў.

ПравінцыяЦэнтарПлошча, км²Насельніцтва (2002), чал.
БулаваяБулавая479676 787
Усходні МашоналэндМарандэра32 2301 125 355
Заходні МашоналэндЧынхоі57 4411 222 583
МанікалэндМутарэ36 4591 566 889
МасьвінгаМасьвінга56 5661 318 705
МідлэндсГвэру49 1661 466 331
Паўночны МатабэлелэндЛупанэ75 025701 359
ХарарэХарарэ8721 903 510
Цэнтральны МашоналэндБіндура28 374998 265
Паўднёвы МатабэлелэндГванда54 172654 879

Геаграфія рэдагаваць

Зымбабвэ ня мае выхаду да мора. Мяжуе з ПАР на поўдні, Батсванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе. Паўночна-заходняя мяжа праходзіць па рацэ Замбэзі, паўднёвая па рацэ Лімпапо.

Плошча краіны складае 390,7 км², клімат трапічны. Паверхня краіны — гэта ў асноўным плято, на ўсходзе знаходзяцца горы (самая высокая гара Інянгані — 2592 м).

Эканоміка рэдагаваць

Пад час каляніяльнай залежнасьці Зымбабвэ была адной з самых разьвітых краінаў Афрыкі.

У 1990-х гадах наступіў значны эканамічны спад, які быў выкліканы спробамі адміністрацыйнага кіраваньня краінай і катастрафічнай засухай 1991—1992 гадоў, якая зьнішчыла 71% ураджаю. Пасьля прыходу да ўлады прэзыдэнта Робэрта Мугабэ пачалася прымусовая нацыяналізацыя земляў белых фэрмэраў і прымус іх да эміграцыі, што ў сваю чаргу выклікала пагаршэньне эканамічных паказчыкаў. У наш час у Зымбабвэ назіраецца самая высокая ў сьвеце інфляцыя (паводле афіцыйных зьвестак 8000%, па неафіцыйных 20 000%). Прагноз інфляцыі на 2007 год складае 100 000%. Беспрацоўе складае 80% працаздольнага насельніцтва.

Дэмаграфія рэдагаваць

На 2011 г. сярэдняя працягласьць жыцьця складала 37 гадоў, што было найменшым паказьнікам сярод усіх краінаў сьвету ў сувязі з заражэньнем 25% насельніцтва вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ)[2].

Культура рэдагаваць

Спорт рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ да 12 красавіка 2009 выкарыстоўваўся зымбабвійскі даляр (ZWL), які зьняты з абарачэньня з прычыны гіпэрінфляцыі
  2. ^ Сымон Сьвістуновіч. Хачу дажыць да ста // Зьвязда : газэта. — 3 лістапада 2011. — № 210 (27074). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Зымбабвэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў